BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бульба фры, марозіва і кава смачней, калі гучаць па-беларуску

23.02.2015
Бульба фры, марозіва і кава смачней, калі гучаць па-беларуску
McDonald`s займеў беларускую версію сайта, дзякуючы курсам "Мова Нанова".

Вядомы ва ўсім свеце рэстаран цяпер прапануе "ялавічыну" і "каву". McDonald`s займеў беларускую версію сайта. Пра гэта паведамляе сайт бясплатных курсаў беларускай мовы "Мова Нанова".

Ужо некалькі месяцаў на сайце "Мовы Нанова" працуе служба бясплатных перакладаў на беларускую мову "Хуткая моўная дапамога". Ёй ужо скарысталіся каля 40 фірмаў і прадпрымальнікаў, сярод іх — сетка аўтазаправак А-100, "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ды іншыя.

Днямі сетка рэстаранаў McDonald`s запусціла беларускамоўную версію сайта, створаную ў межах "Хуткай моўнай дапамогі".

Рэстаран адгукнуўся афіцыйнай падзякай: "Кампанія МакДональдс у Беларусі выказвае падзяку камандзе перакладчыкаў-валанцёраў курсаў “Мова Нанова”, і найперш Семянькевіч Аксане, за пераклад раздзелаў сайта mcdonalds.by на беларускую мову. Дзякуючы руплівай працы перакладчыкаў “Мовы Нанова” наведвальнікі сайта цяпер могуць больш даведацца пра ўлюбёныя стравы і цікавосткі, а таксама замовіць дзень нараджэння дзяцей у рэстаранах МакДональдс па-беларуску".

Нагадаем, курсы "Мова Нанова" на сённяшні дзень дзейнічаюць у 10 гарадах Беларусі, штотыдзень іх наведвае больш за 700 чалавек. Курсы заклікаюць іншыя фірмы і прадпрыемствы таксама зрабіць крок у бок беларускай мовы, скарыстаўшыся бясплатнай "Хуткай моўнай дапамогай".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео