BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расіяне адновяць Брэсцкую крэпасць і пабудуюць там гасцініцу

19.02.2015
Расіяне адновяць Брэсцкую крэпасць і пабудуюць там гасцініцу
Фота wikipedia.org
Расійскі дабрачынны фонд «Защитников Невского плацдарма» падпісаў інвестыцыйную дамову з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці.

Гэта першы падобны дакумент, распрацаваны ў Беларусі, падае «Виртуальный Брест» са спасылкай на nation-news.ru.

У адпаведнасці з дамовай, расійскі бок плануе рэалізаваць гісторыка-культурны праект «Берасце». На першым этапе пройдзе рэканструкцыя былога штабу і былой казармы на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Пасля аднаўленчых працаў фонд «Защитников Невского плацдарма» плануе адкрыць тут гасцініцу для ветэранаў і гасцей мемарыяльнага комплексу.

Пачатковы этап праекту разлічаны на тры гады. Мяркуецца, што інвестары ўкладуць у яго каля $ 2,5 млн. У будучыні працы па аднаўленні аб'ектаў Брэсцкай крэпасці плануецца працягнуць.

Жаўнеры 125-га стралковага палка на Кобрынскім умацаванні першымі распачалі бой з нямецкімі вайскоўцамі 22-га чэрвеня 1941-га года. Немцы пакінулі тут больш за палову ўсіх загінулых пры штурме Брэсцкай крэпасці.

Штогод непадалёк ад Кобрынскага ўмацавання ў памяць аб нападзе нямецкіх войскаў праводзіцца рэканструкцыя тых падзеяў. На гэта мерапрыемства звачайна прыязджае шмат ветэранаў і гасцей з Расіі, адзначае Белсат.

Міжнародны дабрачынны фонд «Защитников Невского плацдарма» зарэгістраваны ў 2005 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Фонд не мае сваёй інтэрнэт-старонкі, а толькі профілі ў сацыяльных сетках. Адно з асноўных формаў дзейнасці фонду – будаўнічыя працы. Кіраўнік арганізацыі Васіль Булавінаў з'яўляецца таксама генеральным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Патриотический Центр «Крепость» у Ленінградскай вобласці, асноўнай дзейнасцю якога значыцца аптовы гандаль палівам. Чалавек з гэтым іменем да 2013 года быў генеральным дырэктарам кампаніі «Логус» у Маскве. Яго называюць таксама заснавальнікам кампаніі «НПК «Эксплайзер», якая вырабляе хімічныя рэчывы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео