BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Логвінаў плануе запусціць электроннае выдавецтва

15.02.2015
Ігар Логвінаў плануе запусціць электроннае выдавецтва
Гэтая сфера, на ягоную думку, з'яўляецца найбольш перспектыўным накірункам у сучаснай выдавецкай індустрыі.

«Мы плануем запусціць электроннае выдавецтва, паколькі гэтая сфера ніяк не рэгламэнтаваная беларускім заканадаўствам і, шчыра кажучы, з'яўляецца найбольш перспектыўным накірункам у сучаснай выдавецкай індустрыі. Акрамя таго, мы будзем працягваць выпускаць папяровыя выданні пры дапамозе нашага літоўскага выдавецтва», - паведаміў Ігар Логвінаў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце «Радыё Свабода».

Паводле Логвінава, «поўных гарантый новых штрафаў няма, але гэта не падстава скончваць нашу дзейнасць». «Нават у самых неспрыяльных абставінах заўсёды застаецца магчымасць знайсці шляхі для ажыццяўлення сваёй дзейнасці», - дадаў ён.

Выдавец кажа, што маецца вельмі шмат версій, чаму ўлады прычапіліся менавіта да «Логвінава», але «асноўны вектар можна акрэсліць як непрыманне нас у якасці публічнай прасторы і занадта свабоднай культурнай пляцоўкі».

Нагадаем, 11 лютага Вярхоўны суд Беларусі пацвердзіў рашэнне Гаспадарчага суду, і кнігарня «Логвінаў» мае цягам 2 тыдняў цалкам выплаціць штраф — 1 мільярд рублёў. У інтэрнэце працягваецца кампанія збірання сродкаў для «Логвінава». Пакуль сабралі толькі чвэрць патрэбнай сумы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео