BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Полацку з дазволу ўладаў знішчылі рэшткі манастыра XII стагоддзя

09.02.2015
У Полацку з дазволу ўладаў знішчылі рэшткі манастыра XII стагоддзя
На здымку: Фрэскі, Полацк. Фота tut.by
Земляныя працы УП "Полацкгазбуд" праводзіла з ведама мясцовага выканкаму. Рыць траншэю не спынілі нават тады, калі заўважылі, што трушчаць не звычайную цэглу, а плінфу.

Падчас пракладкі газаправоду ў Юбілейным завулку Полацка тэхніка капала траншэю, руйнуючы рэшткі Барысаглебскага манастыра ХІІ стагодздзя, паведамляе "Радыё Свабода".

Улады санкцыянавалі газіфікацыю раёну без уліку таго, што гэта - ахоўная тэрыторыя, уключаная ў склад полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка, і ўнесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, што знаходзяцца пад аховай дзяржавы, пад нумарам 213Г000639.

Па тэрыторыі былога Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, збудаванага ў ХІІ стагодздзі, была пракапана траншэя шырынёй 40 см і глыбінёй каля 2-х метраў. Рыць не спынілі нават тады, калі заўважылі, што трушчаць не звычайную цэглу, а плінфу - усе дазвольныя дакумэнты на пракладку газаправоду былі ў поўным парадку.

Нідзе не было пазначана, што тут - ахоўная тэрыторыя, і што любыя працы яшчэ на этапе праектавання трэба ўзгадняць з навукоўцамі. Трывогу ўзнялі полацкія карыстальнікі сацыяльных сетак і краязнаўцы-аматары.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музэй-запаведнік мусіць сачыць, каб праектаваньне ўлічвала асаблівасці дадзенай гістарычнай тэрыторыі. Але ў выпадку з газіфікацыяй Юбілейнага завулку да навукоўцаў ніхто не звяртаўся, і ў запаведніку нават ня ведалі пра пракладку траншэі.

Толькі пасля таго, як пра руйнаванне гістарычных парэшткаў стала вядома шырокай грамадскасці, на месца даслалі старэйшага супрацоўніка музея-запаведніка Аляксандра Салаўёва - збіраць кавалкі старажытнай плінфы каля траншэі...​

Асклепкі плінфы і дагэтуль можна знайсці сярод друзу і ўзламанага асфальтавага пакрыцця. Участак выкапанай траншэі абгарадзілі і злёгку прысыпалі. Што будзе далей з працамі па газіфікацыі, мясцовыя жыхары ня ведаюць.

Завулак Юбілейны - гэта некалькі шматкватэрных дамоў, але пераважна прыватная забудова. Менавіта для жыхароў прыватнага сектару прызначалася газыфікацыя, якую мусілі спыніць. Дарэчы, людзі тут пазбаўленыя гарадзкіх зручнасцяў: асфальт у завулку паклалі толькі ўвесну 2013-га году, хаця менавіта тут месціцца такі важны аб’ект, як станцыя хуткай мэдычнай дапамогі...

Пакуль пракладалі траншэю пад газ, новы асфальт істотна пацярпеў. Гэта стала прычынай яшчэ адной хвалі абурэння: тутэйшыя жыхары не задаволеныя тым, што спачатку ў Юбілейным завулку паклалі асфальт, потым яго раструшчылі, зусім не клапоцячыся пра выдаткаваныя дзяржаўныя сродкі. Потым спынілі і працы па газіфікацыі, бо праект, на які "далі дабро" ў выканкаме, цяпер давядзецца пераробліваць.

Мясцовыя ўлады не маглі ня ведаць, што тут - ахоўная тэрыторыя. У пачатку Юбілейнага завулку стаіць адмысловы сімвалічны знак, усталяваны ў 1992 годзе да 1000-годдзя Беларускай праваслаўнай царквы - якраз непадалёк ад месца знаходжання былога Барысаглебскага манастыра і ў памяць пра яго.

Бельчыцкі мужчынскі манастыр быў заснаваны полацкім князем Барысам Усяславічам у першай чвэрці XII стагодздзя ў Бельчыцы (прадмесце Полацка). Манастыр быў асвечаны ў гонар святых князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба. Тут было ўзведзена некалькі храмаў, дакладна вядома пра чатыры: Вялікі сабор, Пятніцкую і Барысаглебскую цэрквы, храм-трыконх.

Манастыр меў багатую гісторыю, але паступова прыйшоў у заняпад. На працягу амаль чатырох дзесяцігодздзяў (з 80-х гг. ХІХ да пачатку ХХ стагодздзя) Барысаглебскі манастыр знаходзіўся ў стане поўнага разбурэння. Да 1910 года на тэрыторыі манастыра захаваліся Барысаглебская і Пятніцкая цэрквы, значна перайначаныя пазнейшымі перабудовамі. Да пачатку 20-х гадоў ХХ стагодздзя ніякіх працаў па аднаўленьні культавых пабудоваў манастыра не праводзілася.

У час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў манастырскія храмы былі значна пашкоджаныя. У 1925 годзе ад царквы Параскевы Пятніцы засталіся дзве сцяны з асклепкамі цэглы і іншым смеццем. У сваю чаргу, Барысаглебская царква ўяўляла сабой чатыры моцна пашкоджаныя сцяны.

З канца 1920-х гадоў тэрыторыя Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра пачала забудоўвацца мясцовым насельніцтвам. У ХХ стагоддзі на тэрыторыі былога манастыра неаднаразова ладзіліся археалагічныя даследаванні.​

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео