BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцам дазволілі з інспекцыяй наведаць 8 калоній Беларусі

05.02.2015
Праваабаронцам дазволілі з інспекцыяй наведаць 8 калоній Беларусі
Праваабаронцы "Платформы інавэйшн" атрымалі дазвол наведаць беларускія калоніі і ізалятары, папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу і ЛПП.

Паводле дырэктаркі "Платформы інавэйшн" Алены Красоўскай-Каспяровіч, па дазвол наведваць установы пенітэнцыярнай сістэмы праваабаронцы "Платформы" першы раз звярнуліся ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС яшчэ ў 2011 годзе. Да кастрычніка 2014 году праваабаронцы атрымлівалі нязменныя адказы - "не мэтазгодна", і раптам прыйшоў дазвол, паведамляе Радыё "Свабода". 

Праваабаронцы наведалі 8 калоній, у тым ліку ў Шклове і Горках, адну выхаваўчую калонію ў Бабруйску і следчы ізалятар у Віцебску. Асноўная тэндэнцыя, якую адзначылі праваабаронцы па выніках гэтых візітаў, станоўчая.

"Паўсюль у калоніях ідзе будоўля новых памяшканняў і рамонт старых, умовы паступова паляпшаюцца, але досыць і недахопаў", - кажа Алена Красоўская-Каспяровіч і спасылаецца на вынікі рамонту ў жаночай калоніі № 4, што ў Гомелі:

"Прыкладам, там у новых карпусах, дзе пражываюць вязні, акрамя душавых кабінак, акрамя пральных машын, усталяваныя бідэ для асабістай гігіены жанчын, чаго няма ў большасці нашых кватэр. Гэта нас уразіла. І наяўнасьць душавых дазваляе прымаць душ ня раз на тыдзень, як было раней, а ў любы час, калі ёсць магчымасць".

Як паведамлялі Свабодзе грамадскія актывісткі пасля адседкі ў мінскім ізалятары на Акрэсьціна, там за вязнямі кругласуткавае відэаназіранне. У тым ліку відэаназіранне магчымае і ў момант, калі вязні робяць акты гігіены. Паводле Алены Красоўскай-Каспяровіч, у жаночай калёніі ў Гомелі гэта выключана, бо там у будынку відэакамэры ўсталяваныя толькі ў калідорах. "Але ў цэлым відэакамераў у калоніях з'яўляецца ўсё больш, гэта становіцца асноўным сродкам забеспячэння бяспекі", - адзначае праваабаронца.

З бытавых праблемаў, якія застаюцца актуальнымі для калоніяў, праваабаронца адзначыла вялікі недахоп лядоўняў у атрадах. З гэтай прычыны вязні не могуць доўга захоўваць прадукты, якія ім перадаюць з волі. Адзіная калонія, паводле праваабаронцаў "Платформы", умовы ў якой рамонтам і новым абсталяваннем не паправіць - гэта калонія ў Горках:

У Горках патрэбны знос усіх будынкаў, якія проста развальваюцца і фізічна састарэлі.

Паводле Алены Красоўскай-Каспяровіч, ім паказвалі ўсе памяшканні, якія яны хацелі пабачыць, у тым ліку і гэтак званыя ШЫЗА, або карцэры. У Горацкай калоніі, паведаміла праваабаронца, на іх просьбу вывелі з ШЫЗА ўсіх вязняў і далі магчымасьць з імі паразмаўляць сам-насам. 

Алена Красоўская-Каспяровіч паведаміла, што яны наведвалі шклоўскую калонію яшчэ да таго, як туды на пачатку году змясцілі былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. "Паводле нашых назіранняў, умовы там палепшыліся", - зазначыла дырэктарка "Платформы інавэйшн".

Алена Красоўская-Каспяровіч узначаліла праваабарончую ўстанову "Платформа інавэйшн" у 2014 годзе, пасля таго як быў арыштаваны заснавальнік першай "Платформы", былы палітвязень Андрэй Бандарэнка. Раней Алена Красоўская-Каспяровіч, якая мае мэдычную і педагагічную адукацыю, працавала ў розных мэдычных установах, у тым ліку ў рэспубліканскім турэмным шпіталі пры мінскай калоніі № 1 на вуліцы Кальварыйскай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео