BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Амаль па 200 мільёнаў рублёў патрабуе дзяржава за прыватызацыю дамоў у вёсцы на Гомельшчыне

04.02.2015
Амаль па 200 мільёнаў рублёў патрабуе дзяржава за прыватызацыю дамоў у вёсцы на Гомельшчыне
nn.by
З жыхароў вёскі Жураўлёўка ўлады хочуць зняць да 193 мільёнаў рублёў за трухлявую хату.

Вёска Жураўлёўка месціцца кіламетраў за сорак на поўдзень ад Гомеля. Мясціны тут ці не самыя чыстыя ў рэгіёне, які пасля Чарнобыля быў моцна ўсеяны радыяцыйным попелам, але вёска памірае. 

Апошніх яе жыхароў, якія працавалі ў тутэйшай падсобнай сельскай гаспадарцы Гомельскага радыёзавода, той жа завод, па сутнасці, выжывае. Хоць зямлянкі ў лесе капай, кажуць жураўлёўцы, бо за прыватызацыю трухлявых дамоў радыёзавод патрабуе цяпер ад 138 да 193 мільёнаў рублёў пры заробках у 2 мільёны, паведамляе БелаПАН

Мясцовая жыхарка Валянціна Панамарова: "Мой дом ацанілі амаль у 140 мільёнаў. Гэты кошт для мяне няўздымны. Заробак цяпер у мяне мільён 200 тысяч. Як я магу сабраць радыёзаводу за год першапачатковы ўзнос у 14 мільёнаў? І за што такія цэны? Хоць бы начальнікі прыехалі і паглядзелі. Дык гэта мы яшчэ кожны год фарбуем, шпалеры клеім, усе дзіркі замазваем, каб цяпло менш выдзімала".

Алена Катлярова, былая свінарка, а цяпер сацыяльны работнік па догляду нямоглых вяскоўцаў, якая жыве ў доме № 105, лічыць, што пры ацэнцы дамоў ніхто не звяртае ўвагі на іх першапачатковы кошт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео