BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віктар Башарымаў: Маю планы стварыць мабiльную версiю гульнi пра гарады Беларусі

01.02.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Віктар Башарымаў: Маю планы стварыць мабiльную версiю гульнi пра гарады Беларусі
Карыстальнікі Байнету правяраюць уласныя веды па геаграфіі, пстрыкаючы мышкай па схаваных мішэнях малазнаёмых гарадоў. У "яблычак" трапляюць адзінкі, большасць блытае нават вобласці.

Ці ведаеце вы, дзе дакладна знаходзіцца Жабінка? А дзе - Іўе і Маларыта? Каб падараваць мажлівасць беларусам праверыць уласныя веды датычна месцазнаходжання гарадоў на мапе, мінскі праграміст прыдумаў і распрацаваў адмысловую гульню.

У гэтым інтэлектуальным "дартсу" пстрыкаеш мышкай па контурнай мапе краіны ў пошуках адпаведнага гораду і атрымліваеш за гэта ачкі. Колькасць атрыманых напрыканцы ачкоў выкрывае ўзровень ведання геаграфіі радзімы, бо знайсці трэба аж 112 гарадоў.

За адзін "стрэл" максімальна можна атрымаць 3 ачкі - гэта ў тым выпадку, калі промах атрымаўся ў радыусе 20 км ад сапраўднага месцазнаходжання пэўнага горада. Калі ў радыусе 50 км - 2 ачкі, 100 км - 1 ачко. У іншых выпадках вы не атрымаеце нічога.     

Гэтая інтэрактыўная геаграфічная гульня блукае па сацыяльным сеткам са жніўня 2014 года, але распрацоўшчык хоча яе ўдасканаліць і зрабіць больш прывабнай для карыстальнікаў дзеля падвышэнння ведаў беларусаў пра сваю краіну.

Пра асаблівасці праекту карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла са стваральнікам геаграфічнага тэста ў форме гульні Віктарам Башарымавым.

- Віктар, як нарадзілася ідэя інтэрнэт-гульні? І навошта гэты праект?

- Я заўсёды хацеў стварыць што-небудзь карыснае для iншых людзей. Працую праграмiстам, таму, натуральна, што ўвесь час ствараю розныя карысныя штукi для людзей.

Але, па-першае, мне хацелася зрабiць нешта цалкам самастойна. Па-другое, я хацеў стварыть нешта, чым маглi б карыстацца звычайныя людзi, а не замежныя бiзнесоўцы.

Доўгi час далей за абстрактныя жаданні справа не iшла. Але аднойчы мяне зацiкавiла тэхналогiя, з дапамогай якой можна ствараць iнтэрактыўныя вэб-сайты. Аўтар гэтай тэхналогii - Фэйсбук, з яе дапамогай створаны даволi складаны iнтэрфэйс гэтай сацсеткi.

Я пачаў думаць, што б гэткае зрабiць, каб не надта складанае, хоць крыху карыснае i каб падобнага яшчэ нiдзе не было. Прыйшоў да iдэi геаграфiчнай гульнi.

- Колькі часу гульня існуе ў сеціве і якім поспехам карыстаецца ў гульцоў?

- Пачаў працаваць над гульнёй у сярэдзiне лета. Рабіў гэта ня надта рэгулярна, таму праект был гатовы напрыканцы жнiўня. Шчыра кажучы, я апублiкаваў гульню з адзiнай мэтай - паказаць маме. Меркаваў, што ёй было б цiкава.

Памятаю, гэта была субота. Маме гульня спадабалася i яна "запосцiла" спасылку ў Фэйсбуку. Сам я лiтаральна нiякiм пiярам не займаўся.

На маё здзiўленне, гульня набыла выбуховую папулярнасць. У панядзелак, калi офiсныя работнiкi прыйшлi на працу, спасылка гуляла па Фэйсбуку, скайп-чатам, "аськам" ды iншым сродкам камунiкацыі.

Часам спасылкай дзялiлiся нават са мной, не ведаючы, што я - стваральнiк гульнi. Некаторыя знаёмыя, з якiмi я не кантактаваў некалькi год, пicалi мне ў скайп i дзякавалi за гульню.

Блогеры, якiх я чытаю, дзялiлiся са светам сваiмi вынiкамi. Сайты навiнаў - "Наша Ніва" ды iншыя - распаўсюджвалi спасылку таксама. Вельмi натхняльны час быў для мяне…

Дзякуй маёй маме за гэта, ёй я і прысвяціў гульню.

На жаль, не маю поўнай статыстыкi наведванняў, бо пачаў збiраць яе толькi некалькi дзён пасля старту, 27 жнiўня. У той дзень на сайце было каля 2 000 гульцоў. У папярэднiя днi, хутчэй за ўсё, шмат больш.

Даволi хутка гэты паказчык знiзiўся да стабiльных 20-30 карыстачоў штодзень. Апасля новага году колькасць наведвальнiкаў крыху ўзнялася, зараз яна коўзаецца недзе памiж 50 i 100.

- Чаму толькі гарады? Ці не плануеце вы пашыраць гульню і карыстацца не толькі назвамі гарадоў, астыёнімамі, але і іншымі класамі тапонімаў?

- Прычына простая - поўны спiс гарадоў Беларусi элементарна здабыць у сецiве. Гэты спiс я ўзяў з Вiкiпедыi, адкуль спампаваў і першую версiю мапы.

Гэтую версію прыйшлося памяняць на iншую, бо на мапе з Вiкiпедыi было толькi дзве ракi: Дняпро ды Прыпяць. Шмат людзей скардзiлася, што Нёмана няма. Што тычыцца iншых класаў тапонiмаў, я атрымаў даволi шмат прапаноў дадаць рэкi ды азёры, але пакуль гэтага рабiць не планую. 

Дарэчы, дзякуй тым, хто дасылаў мне лiсты з прапановамi ды выпраўленнямi памылак. З моманту старта гульнi, дзякуючы ім, я выправiў кшталту дзесяцi памылак у назвах гарадоў.

Тым не менш, аднаго нашага горада на мапе няма дагутэль. Хто першы здагадаецца, які горад там адсутнічае, той можа атрымаць ад мяне невялiчкi прыз - пэўныя грошы на баланс мабільніка.

- Чым карысны для беларусаў ваш праект?

- Асабiста мне заўсёды было складана запомнiць хаця б прыблiзна, дзе якi горад знаходзiцца ў Беларусi. Абласныя цэнтры ды тузiн-другi буйных гарадоў я ведаю, а пра  астатнiя нават не ведаў, у якiм напрамку яны знаходзяцца.

З дапамогай гульнi мае веды ў гэтым напрамку паглыбiліся. Спадзяюся, iншым беларусам гэты праект быў таксама крыху карысны.

Зараз я не вельмі актыўна развіваю праект, бо не хапае часу. Маю планы стварыць мабiльную версiю гульнi, калi такая яшчэ не створана кiмсьцi iншым.

Доўгi час жадаў навучыцца рабiць праграмы для мабiльных дэвайсаў, таму гэтая гульня будзе выдатным праектам для трэнiроўкi.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео