BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Лукашук:Лукашэнка на 100% не ўпэўнены, што ў Беларусі не з’явяцца расійскія зялёныя чалавечкi

30.01.2015 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Зміцер Лукашук:Лукашэнка на 100% не ўпэўнены, што ў Беларусі не з’явяцца расійскія зялёныя чалавечкi
Фото: Reuters
Не адзін раз паўтораныя Лукашэнкам са скепсісам словы "этот русский мир якобы, который они тут пропихивают" даюць спадзяванні, што ён разумее пагрозу для беларускай незалежнасці з боку Расіі.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі 29 студзеня пабіла самыя смелыя прагнозы: мерапрыемства зацягнулася на цэлых сем гадзінаў. Не ўсе журналісты аказаліся здольнымі вытрымаць нервовы накал: адзін з рэгіяналаў трапіў не на сустрэчу з Лукашэнкам, а ў “хуткую дапамогу”.

Увогуле на мерапрыемства запрашаліся 260 журналістаў са газет, 16 іфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёсанцыі. 142 журналісты прыехалі ў Палац рэспублікі з рэгіёнаў.

Сваімі ўражаннямі ад прэс-канферэнцыі са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзяліўся яе ўдзельнік, журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

- Як увогуле ўдзельнікі прэс-канферэнцыі фізічна перанеслі 7-гадзінны марафон бязвылазна ў зале? Людзям патрэбна і перадыхнуць, і папіць, і, даруй, справіць малую патрэбу.

- Напярэдадні ў фэйсбуку разгарнулася цэлая дыскусія наконт таго, на колькі гадзін прэс-канферэнцыя зацягнецца, ці вытрымаем мы пасядзелкі гадзіны на чатыры, а то і на пяць, без паходу ў прыбіральню? Аднак сустрэча зацягнулася на сем гадзінаў. Нягледзячы на тое, што дзверы знаходзіліся ў Лукашэнкі за спіной, дакладней – па баках ад яго, недзе на сярэдзіне мерапрыемства мы вырашылі не выдурвацца: захацеў у прыбіральню, устаў і ціхенька выйшаў. І ніхто нічога не гаварыў.

- То бок фізічна 7-гадзінны марафон усе перанеслі без надзвычайных здарэнняў?

- Так. Сумна асабліва не было, Лукашэнка шоўмен добры.

Калі не ўлічваць, што аднаму дзядзьку, відаць, з рэгіёнаў (на прэс-канферэнцыю арганізавана прывезлі некалькі аўтобусаў рэгіяналаў з Магілёва, Гомеля) яшчэ хвілін за 15 да пачатку стала дрэнна. Хуткая прыехала, пад рукі яго вывелі – нават не бачыў, вярнуўся ён у залу ці не вярнуўся.

- Як змяніўся склад удзельнікаў сустрэчы ў параўнанні з папярэднімі мерапрыемствамі? Раней на такія сустрэчы пускалі толькі прадстаўнікоў афіцыйных СМІ, асобных прадстаўнікоў незалежнай прэсы, а сёлета нават запрасілі і інтэрнэт-СМІ, якія раней ігнаравалі.

- Я прысутнічаў толькі на адной прэс-канферэнцыі, якая адбылася 20 снежня 2010 года, на другі дзень пасля выбараў. На наступную сустрэчу (адну ці дзве) запрашалі адмысловым чынам: ад Еўрарадыё запрашалі галоўнага рэдактара Віталя Зыблюка.

Я прысутнічаў толькі на адной сустрэчы, таму мне цяжка параўноўваць: сустрэча на другі дзень пасля Плошчы - па настроі, па накалу, па атмасферы - зусім адрозніваецца ад працоўнай сустрэчы; калі ў 2010 годзе ўсё было “на нерве”, то гэтым разам сустрэча працякала разняволена, спакойна, з жартачкамі.

А па складу ўдзельнікаў… Прэс-канферэнцыя 2010 года была абсалютна непадрыхтаваная, палову залы нагналі БРСМаўцаў ды вертыкальшчыкаў, а журналісты ішлі ўсе, хто хацеў: паказваеш пасведчанне – і ідзеш.

Калі параўноўваць з наступнымі сустрэчамі, якія мы ўсе глядзелі па тэлебачанні, то, на мой погляд, склад не асабліва змяніўся: аснову скаладалі дзяржаўныя выданні, рэгіяналы, недзяржаўныя, замежныя – асаблівага падзелу не назіралася. І чэсныя, і нячэсныя - усе зарэгістраваныя.

Праўда, і газета “Салідарнасць” зарэгістраваная, але яны запрашэння нават не атрымлівалі, наколькі я ведаю.

- Ніякай дыскрымінацыі па адносінах да дзяржаўных і недзяржаўных журналістаў з боку Лукашэнку ты не адчуў?

- Не, ніякай розніцы не было. Наколькі я зразумеў, першыя 10 выступоўцаў і 10 пытанняў загадзя ўзгадняліся і прапісваліся. Журналіст з дзяржаўнай газеты сказаў, што пытанні ўзгаднялі, пераўзгаднялі, але ўсё роўна я задам сваё пытанне і ў сваёй фармулёўцы – такая смеласць прысутнічала. Ніхто папярэдне не апытваў журналістаў, ці збіраюцца яны нешта пытаць і пра што. Усё было аддадзена на ўласную ініцыятыву: хацеў – станавіўся да мікрафона і задаваў пытанне.

- Ці пачуў ты для сябе нешта новае сёння? Многія кажуць, што няварта было бязвылазна сядзець ў зале 7 гадзінаў – усё адно нічога новага Лукашэнка не сказаў.

- Ёсць пытанні, на якія адказ быў відавочны. З іншага боку, ёсць пытанні, на якія нават вядомы адказ Лукашэнкі, але не задаць іх немагчыма. Да такіх найперш адносіцца пытанне пра палітвязняў. Мне, дый усім, было загадзя зразумела, што ён адкажа на пытанне пра палітвязняў, але не задаць яго было нельга.

Скажу шчыра, што мы з нячэснымі калегамі (не ўсімі, праўда) папярэдне ўзгаднілі, хто якую тэму хацеў бы закрануць у сваіх пытаннях – каб не было перасячэнняў, каб была магчымасць ахапіць большы спектр праблемаў.

Ёсць пытанні, народжаныя новымі падзеямі і новым часам, таму трэба было пайсці, каб пачуць меркаванне Лукашэнкі ці задаць яму пытанне ў лоб. Усё ж такі трэба было спытацца пра новыя пагрозы, якія, як нам бачыцца, існуюць з боку Расіі для беларускай незалежнасці. Адна справа, калі Лукашэнка выказваецца на гэтую тэму ў размове з Парашэнкам, Пуціным, напрыклад, і зусім іншая, калі па гэтай праблеме ён трымае справаздачу перад беларускімі журналістамі.

Большасць тэмаў і пытанняў былі прадказальныя, але ёсць тыя рэчы, дзеля якіх трэба было ісці на прэс-канферэнцыю.

- Ці задаволілі журналісцкую брацію адказы на пытанні пра новыя пагрозы для Беларусі з боку Расіі?

- Я думаю, большасць задаволілі. Як палітык, Лукашэнка казаў, што канфлікту з Расіяй не будзе, ён у гэта не верыць, братэрскі народ і гэтак далей. З іншага боку, ён многа разоў вяртаўся да гэтай тэмы: казаў, што мы будзем душыць чарнасоценцаў, русафобаў, не адзін раз паўтораныя ім са скепсісам словы “этот русский мир якобы, который они тут пропихивают» даюць спадзяванні, што ён разумее пагрозу. Дый ён прама сказаў: я разумею, што такая пагроза тэарэтычна існуе.

Дастаткова ягонай фразы на маю рэпліку: асабіста я на 100 адсоткаў не ўпэўнены, у адрозненне ад вас, што ў Беларусі не з’явяцца зялёныя расійскія чалавечкі. На што ён мне адказаў: я таксама на 100 працэнтаў не ўпэўнены…

- Якія пытанні, зададзеныя на прэс-канферэнцыі, ты б адзначыў найбольш?

- Я б выдзеліў двух выступоўцаў. Найперш я б адзначыў рэдактара “Народнай волі” Сярэдзіча, нават не столькі ягоныя пытанні, колькі абурэнне, пікіроўкі з Ананіч (міністр інфармацыі – ЕБ), увогуле яго выступ. Калі ў самым канцы Лукашэнка даў магчымасць задаць “неудобные вопросы”, Таццяна Мельнічук яму сказала: праява слабасці – затрымліваць тых, хто трымае плакат “Я – Шарлі” ці прынёс кветкі да помніка Шаўчэнкі. Вось два найбольш моцных моманты гэтага мерапрыемства.

- Ці меў магчымасць ты задаць усе свае пытанні і ці задаволілі цябе адказы Лукашэнкі на іх?

- Безумоўна, усе свае пытанні я не задаў. Я і так, круцячы-верцячы, умудрыўся ў адно сваё пытанне ўкласці тры тэмы, тры пытанні і атрымаць на іх адказы. Яшчэ засталося як мінімум два пытанні, якія я хацеў задаць, але не было магчымасці.

Нельга казаць пра задаволенасць ці незадаволенасць, бо Лукашэнка вельмі хітра сышоў ад адказу (смяецца) пра выхад на прэзідэнцкую пенсію. З аднаго боку, Лукашэнка гарантаваў, што ў 2050-м годзе беларускі народ не папросіць балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, з іншага: як жа я не пайду, калі народ папросіць?..

Усе мы згодныя з тым, што ва Украіне ідзе вайна. Але якая гэта вайна, хто яе вядзе? Я хацеў пачуць, што вайна ідзе паміж Расіяй і Украінай, а не нейкая грамадзянская вайна ва Украіне, як паказваюць расійскія СМІ. Але з боку Лукашэнкі не прагучала фраза, што вайна ідзе паміж Расіяй і Украінай. Праўда, на маю рэпліку “Вам жа дакладваюць спецслужбы, чыя тэхніка ваюе ва Украіне, адкуль яна бярэцца” Лукашэнка вельмі хітра і “понимающе” ўсміхнуўся, кіўнуўшы галавой: маўляў, ведаю, хто за гэтым стаіць…

Пры паўнацэнным інтэрв’ю ёсць магчымасць задаць удакладняючыя пытанні, неяк даціснуць субяседніка, тут такой магчымасці не было, таму не на ўсе пытанні атрыманыя адказы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео