BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікалаю Статкевічу не змянілі рэжым адбыцця пакарання

26.01.2015
Мікалаю Статкевічу не змянілі рэжым адбыцця пакарання
Адміністрацыя шклоўскай калоніі аб'явіла, што Статкевіч «ўхіляўся ад грамадскай працы» і «не стаў на шлях выпраўлення».

Аб гэтым ён паведаміў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч. На думку адміністрацыі шклоўскай калоніі, ён «не стаў на шлях выпраўлення».»16 студзеня выклікалі на камісію па замене рэжыму. Гэта праводзіцца без усялякіх заяў ад арыштантаў — калі тэрмін прыйдзе, — піша Статкевіч. — Вынік чаканы, але здзівіла фармулёўка.

Я «не стаў на шлях выпраўлення», таму што «не ўдзельнічаў у працы самадзейных арганізацый» і «ўхіляўся ад грамадскай працы». 

«Безумоўна, на такі шлях я не стаў, бо невінаватаму чалавеку гэта без патрэбы.

А вось як у адзіночцы весці «грамадскую працу» і «ўдзельнічаць у арганізацыях» — гэта пытанне», — іранізуе аўтар ліста. 

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне па прыгаворы суда Ленінскага раёна Мінска, які ў маі 2011 года прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, нагадвае БелаПАН

Першапачаткова асуджаны ўтрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму ўзмацнілі жорсткасць умоў адбыцця пакарання — адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».

Фармальнай падставай для гэтых абвінавачанняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі. 

Статкевіча перавялі на тры гады ў магілёўскую турму № 4, адкуль 12 студзеня гэтага года ён вярнуўся ў шклоўскую калонію № 17. 

Некалькі дзён таму стала вядома, што Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі на падставе двух рапартаў аб парушэнні правілаў унутранага распарадку, якія ён нібыта ўчыніў у першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі. Паводле інфармацыі жонкі палітыка, першы рапарт быў складзены за неўстаноўленую форму адзення.

Статкевіч быў апрануты ў штаны, выдадзеныя яму ў магілёўскай турме. Другі рапарт — у сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою асуджанага не было на спальным месцы. 

Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Мікалая Статкевіча палітычным зняволеным.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео