BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Міхалок з'язджае жыць ва Украіну

25.01.2015
Сяргей Міхалок з'язджае жыць ва Украіну
Личности
Экс-лідар гурта "Ляпіс Трубяцкі" Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян звярнуліся да ўкраінскага міністра культуры з просьбай дапамагчы атрымаць права на жыхарства ва Украіне.

Экс-лідар гурта “Ляпіс Трубяцкой” і лідар гурта Brutto Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян звярнуліся да міністра культуры Украіны з просьбай дапамагчы ў атрыманні права на сталае жыхарства ва Украіне, інфармуе УНІАН.

Музыка патлумачыў, што падтрымка гуртом “Ляпіс Трубяцкой” рэвалюцыйных падзеяў ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца ўладай у Беларусі і Расіі, якія чыняць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу. Таму ён і яго прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на сталае жыхарства ва Украіне.

Паводле Міхалка, у 2015 годзе яго гурт плануе два ўсеўкраінскія канцэртныя туры, а таксама запіс новага альбому і кліпаў ва Украіне.

Міністр культуры ў сваю чаргу звярнуўся з лістом да міністра ўнутраных спраў краіны Арсена Авакава з просьбай як мага хутчэй даць дазвол на сталае жыхарства Міхалку і Азізбекяну.

Сяргей Міхалок неаднаразова публічна выказваў сваё крытычнае стаўленне да беларускіх уладаў. У 2011 годзе ён са сваім гуртом трапіў у гэтак званы “чорны спіс” музыкаў, з-за чаго канцэртная дзейнасць у Беларусі стала немагчымай.

З “Ляпісамі” Міхалок выступаў на Еўрамайдане ў падтрымку рэвалюцыі, а песня “Воіны свету”, якую ён стварыў, стала неафіцыйным гімнам Еўрамайдану. У сувязі з гэтымі падзеямі ўскладнілася праца музыкі ў Расіі — Міхалка пачалі абвінавачваць у падтрымцы нацыяналістаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео