BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд па скарзе выдаўца Ігара Логвінава на рашэнне Міністэрства інфармацыі адбудзецца ў канцы студзеня

19.01.2015
Суд па скарзе выдаўца Ігара Логвінава на рашэнне Міністэрства інфармацыі адбудзецца ў канцы студзеня
Личности
Такі вырак прыняў сёння на папярэдніх слуханнях Вярхоўны суд.

Слуханні па скарзе выдаўца Ігара Логвінава на рашэнне Міністэрства інфармацыі прызначаныя на 30 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Такое рашэнне прынятае сёння на папярэдніх слуханнях па справе ў Вярхоўным судзе.

Выдавец спадзяецца абскардзіць апошнюю з шасці адмоваў Мінінфарма ў выдачы прыватнаму выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству «Логвінаў» ліцэнзіі на распаўсюджванне друкаванай прадукцыі. 

Выдавецтва было пазбаўленае ліцэнзіі ў верасні 2013 года за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна палічыў экстрэмісцкім. 

У снежні 2014 года інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Цэнтральнага раёна Мінска па патрабаванні Мінінфарма правяла пазапланавую праверку ў кніжным магазіне «ЛогвінаЎ». Па выніках праверкі было заяўлена, што магазін займаецца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі без ліцэнзіі Мінінфарма. 

9 студзеня гэтага года Эканамічны суд Мінска пастанавіў аштрафаваць прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Логвінаў» на 30 базавых велічыняў (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у студзені - снежні 2014 года ў памеры большым за 960 млн рублёў. 

Ігар Логвінаў не прызнае сябе вінаватым. Ён мяркуе, што рабіў усё магчымае для таго, каб не ўчыняць правапарушэнні. У прыватнасці, на працягу 2014 года кіраўніцтва ПВУП «Логвінаў» шэсць разоў спрабавала атрымаць неабходную ліцэнзію Мінінфарма, аднак па розных прычынах у выдачы такога дакумента чыноўнікі адмаўлялі. 

У каментарыі журналістам выдавец заявіў, што расцэньвае адмовы Мінінфарма ў выдачы ліцэнзіі распаўсюджвальніка друкаванай прадукцыі як вайну, якая цягнецца ўжо некалькі гадоў. «Ні ў адной краіне свету няма законаў, актаў, якія забаранялі б прадаваць кніжкі, не кажучы ўжо пра тое, каб друкаваць іх і выдаваць», - падкрэсліў Логвінаў.

20 студзеня ў 14.00 у кніжным магазіне «ЛогвінаЎ» плануецца прэс-канферэнцыя Ігара Логвінава.

Сёння пасля папярэдніх слуханняў у судзе выдавец сказаў журналістам: «Калі нам адмовяць, я думаю, далейшыя спробы атрымання рэгістрацыі немэтазгодныя».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео