BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бацькі беларускамоўных дзяцей звярнуліся ў Генпракуратуру праз дыскрымінацыю чыноўнікаў

19.01.2015
Бацькі беларускамоўных дзяцей звярнуліся ў Генпракуратуру праз дыскрымінацыю чыноўнікаў
Яны спрабуюць абараніць права сваіх дзяцей навучацца на дзяржаўнай беларускай мове.

 Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот генеральнаму пракурору Беларусі, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

У звароце зазначаецца, што Баранавіцкі гарвыканкам, адміністрацыя гімназіі № 4, Брэсцкі аблвыканкам, Мінадукацыі адмовілі ім у рэалізацыі права на адукацыю сваіх дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове, прадугледжанага заканадаўствам і міжнароднымі нормамі.

У лісце паведамляецца, што ў 2010 годзе быў арганізаваны беларускамоўны клас у СШ № 14 Баранавічаў з трох чалавек. Чатыры гады дзеці вывучалі ўсе прадметы на беларускай мове, згодна з усімі нарматыўнымі актамі, прынятымі ў РБ у сферы адукацыі, і прававымі нормамі.

У чэрвені 2014 года дзве з трох дзяўчынак - Аліса Філіпчык і Ядвіга Малашчанка - паступілі ў гімназію № 4, як і планавалася раней, каб працягнуць навучанне на беларускай мове на больш высокім узроўні.

Аднак гэтага не адбылося, нягледзячы на тое што арт. 50 Канстытуцыі, а таксама арт. 17 аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы, атрымання адукацыі ў любой навучальнай установе краіны.

Аўтары звароту абураюцца тым, што амаль шэсць месяцаў яны павінны працягваць змагацца з чыноўнікамі. Бацькі пішуць, што мелі пэўныя надзеі на Міністэрства адукацыі, але час ідзе, а ніякіх зрухаў няма. Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі расцэньваюць такія дзеянні ўладаў як зневажальныя.

Яны дадаюць, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, як запісана ў арт. 22 Канстытуцыі.

Аўтары звароту просяць генеральнага пракурора абараніць іх законныя правы на навучанне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закона.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео