BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адказала за "мянта": прапаршчык міліцыі праз суд спагнаў з блогеркі грошы за абразу

19.01.2015
Адказала за "мянта": прапаршчык міліцыі праз суд спагнаў з блогеркі грошы за абразу
Пацярпелы Ігар Дунько заявіў, што яго абразіў запіс блогеркі. У дачыненні да яго праводзілася службовая праверка, сваякі і знаёмыя ўспрынялі, што ён няварты супрацоўнік.

19 студзеня Кастрычніцкі суд Мінска прысудзіў блогерке Алене Мельнікавай (псеўданім - Стогава) 3,6 мільёна штрафу за допіс у ЖЖ пра "ментаўскую краіну", паведамляе "Еўрарадыё".

"Навошта вы мяне фатаграфавалі? Супраць мяне праводзілі службовую праверку, двойчы дапытвалі, матуля дагэтуль перажывае. Звоніць кожны дзень, пытаецца, за што мяне звальняюць", - гэтак прапаршчык мінскай міліцыі Ігар Дунько тлумачыць суду свае крыўды на піяршчыцу і блогерку Алену Мельнікаву, вядомую ў інтэрнэце пад псеўданімам Стогава.

У суд міліцыянер вырашыў звярнуцца пасля таго, як пачалі званіць знаёмыя. "Я той вечар, калі не пусціў яе ў метро, памятаю. Усё культурна было, прэтэнзій у мяне не з’явілася. А праз два дні мне пазваніла начальства і запрасіла на размову. Потым знаёмыя і сябры пачалі званіць, расказваць пра фота ў інтэрнэце і каментары", - расказвае прапаршчык.

Яшчэ гаворыць, што працуе на сваім месцы больш за 20 гадоў і ніводнага разу не меў спагнання. Атрымаў 49 прэмій і характарызуецца выключна станоўча, як адказны і ініцыятыўны супрацоўнік. І хоць па выніках службовай праверкі спагнанняў на Дунько накладзена не было, ён кажа, што “сам факт праверкі яму вельмі непрыемны”.

"Навошта вы мяне выклалі ў інтэрнэт?" - гэтае пытанне прапаршчык Дунько задае Алене Мельнікавай некалькі разоў. У адказ чуе, што блогерка "хацела выказаць сваю крыўду і боль, эмоцыі ўзялі верх", а да Дунько персанальна яна не мае прэтэнзій і "ніякім чынам не хацела яго пакрыўдзіць".

Міліцыянер не верыць. "Яна прынізіла мой гонар і годнасць. Лічу, што я пацярпеў больш за ўсіх", - адчайна настойвае ён перад судом.

У суддзі Кастрычніцкага суда больш за ўсё пытанняў таксама да размешчаных фота. "Навошта вы іх размясцілі?" - пытаецца ён у дзяўчыны. У адказ чуе: "Каб людзі паверылі ў маю гісторыю, бачылі, што яна праўдзівая".

Выступае адвакат. Гаворыць, што паводле азначэння Крымінальнага кодэкса, абразай гонару і годнасці можна лічыць толькі такое выказванне, якое з’яўляецца персанальным. Чаго, на думку абаронцы, у пасце Алены Мельнікавай не было. У дадатак звяртае ўвагу суддзі, што найбольш крыўдныя каментары на адрас міліцыянера з матэрыялаў справы - "яны бязмозглыя пешкі" і іншыя - увогуле не належаць Мельнікавай і з’явіліся ў справе невядома адкуль.

Факт допісу пра "ментаўскую краіну" Мельнікава з адвакатам прызнаюць. Але не бачаць там нечага крыўднага для міліцыі. "Мая падабаронная ў дзяцінстве глядзела па тэлебачанні серыял "Мянты". Яна не лічыць гэта слова абразай, серыял ішоў па дзяржаўным тэлеканале", - расказвае суддзі адвакат.

Аднак суддзя да тлумачэнняў Алены Мельнікавай і яе адваката, відаць, не прыслухоўваецца. "Прызнаць вінаватай у абразе", - гаворыць ён пасля гадзіны і дваццаці хвілін слуханняў. І прызначае штраф у памеры 20 базавых велічынь, альбо 3,6 мільёна рублёў.

"Я не ведаю, што ў іх у галовах", - гаворыць Алена Мельнікава на развітанне журналістам. І едзе вячэраць не на метро.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео