BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Начныя маршруткі паедуць па Мінску

15.01.2015
Начныя маршруткі паедуць па Мінску
20 студзеня з'явяцца начныя маршруты грамадскага транспарту. Маршруткі будуць рухацца ў двух напрамках: ад чыгуначнага вакзала да Малінаўкі і Шабаноў, а кошт праезду складзе 30 тысяч рублёў.

З 20 студзеня ў Мінску з'явяцца начныя маршруты грамадскага транспарту. У якасці эксперыменту выбраны два напрамкі: чыгуначны вакзал - Малінаўка і чыгуначны вакзал - Шабаны. Маршруткі будуць курсіраваць раз у гадзіну, пачынаючы з гадзіны ночы і да 5-й раніцы. Калі такія познія рэйсы стануць папулярнымі ў мінчукоў, маршруткі пусцяць і ў іншыя мікрараёны, паведамляе тэлеканал СТВ.

Мікрааўтобусы маршруту № 803-ТК "Вакзал - ДС "Шабаны" будуць адпраўляцца ад прыпынку "Вакзал" на вуліцы Бабруйскай у 1.15, 2.15, 3.15, 4.15, 5.15 ды паедуць ў прамым напрамку па вуліцы Ульянаўскай, Свярдлова, Партызанскім праспекце, вуліцах Сяліцкага, Бачылы; у зваротным напрамку - па вуліцах Бачылы, Сяліцкага, Партызанскім праспекце, вуліцы Свярдлова, плошчы Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай.

Машыны, якія працуюць на маршруце № 874-ТК "Вакзал - ДС "Малінаўка-4", будуць адпраўляцца ад прыпынку "Вакзал" на вуліцы Бабруйскай ў 1.11, 2.11, 3.11, 4.11, 5.11 і паедуць у абодвух напрамках па вуліцах Бабруйскай, Клары Цэткін, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Алібегава, праспекце Газеты "Праўда", Любімава, Дзяржынскага, вуліцах Ясеніна, Рафіева, Слабадской.

На кожным з гэтых маршрутаў будзе працаваць па адным аўтамабілі Mercedes Sprinter. Кошт праезду ў начной маршрутцы складзе 30 тысяч рублёў.

Пасажырам, якія выкажуць жаданне даехаць на гэтых маршрутках у цэнтр горада з Малінаўкі або Шабаноў, транспартнікі рэкамендуюць падыходзіць на канчатковыя пункты трохі загадзя. Арыентыровачны час рэйса ў адзін бок ноччу - каля 25 хвілін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео