BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязень Рубцоў абвесціць галадоўку, калі яму не дадуць працу

14.01.2015
Палітвязень Рубцоў абвесціць галадоўку, калі яму не дадуць працу
Юры Рубцоў надалей не мае працы. Ён адбывае пакаранне, так званую “хімію”, у вёсцы Куплін Пружанскага раёна на Берасцейшчыне.

Раней яму ўжо прапанавалі працаваць кіроўцам у Пружанах, але з нізкім заробкам. Вязень жа настойвае на тым, каб заробак адпавядаў сярэдняму па краіне.

- 500 даляраў Лукашэнка абяцаў яшчэ ў 2010 годзе. Паводле статыстычных дадзеных, памер сярэдняга заробка ў Беларусі складае 600 даляраў. Вось я і патрабую – дайце мне такую зарплату. Гэта мая прынцыповая пазіцыя. І калі 22 чысла мне не будзе прадстаўлена такая праца – я абвяшчаю галадоўку. Знайдзіце мне такую працу! Дзе гэтая зарплата ў 600 даляраў!?

Юры Рубцоў летась у кастрычнку быў пакараны годам і шасцю месяцамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №27, нагадвае Радыё Рацыя. Рубцоў вядомы тым, што выйшаў на Чарнобыльскі шлях у кашульцы “Лукашэнка, сыходзь”, за што трапіў пад суд, а пазней быў збвінавачаны ў абразе суддзі Кірыла Палулеха. Праваабаронцы прызналі Рубцова палітычным вязнем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео