BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд загадаў спагнаць з Логвінава амаль мільярд рублёў

09.01.2015
Суд загадаў спагнаць з Логвінава амаль мільярд рублёў
Выдаўцу прызначылі штраф у 5 мільёнаў рублёў і загадалі спагнаць на карысць дзяржавы 961 мільён рублёў прыбытку.

9 студзеня закончыўся працэс у эканамічным судзе над Ігарам Логвінавым — уладальнікам кнігарні "логвінаЎ". Яго вінавацілі ў продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі. Суд прызначыў Логвінаву штраф у 5 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, з Логвінава спаганяюць 961 мільён рублёў, які падатковая інспекцыя палічыла прыбыткам крамы, паведамляе Еўрарадыё.

На суд над выдаўцом і кнігагандляром у пятніцу пусцілі ажно 20 чалавек — у пяць разоў больш, чым на першае пасяджэнне 5 студзеня.

Нагадаем, што на судзе Ігар Логвінаў не прызнаў сваёй віны. Таксама ён адзначыў, што 961 млн рублёў — гэта не прыбытак кнігарні, а яе абарот. Па словах Логвінава, кнігарня працуе практычна "ў нуль". Аднак суд не прыняў да ўвагі гэтыя аргументы кнігагандляра.

Дарэчы, у каментарах журналістам Логвінаў казаў, што вядомая кнігарня працягне працу незалежна ад выніку суда, бо цяпер яна аформленая на іншую юрыдычную асобу. Сам жа Ігар Логвінаў мяркуе заняцца толькі кнігавыдавецкім бізнэсам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео