BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікалай Матрунчык: Беларусы – адкрытыя свету, іншая каляндарная традыцыя гэтаму не замінае

07.01.2015 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Мікалай Матрунчык: Беларусы – адкрытыя свету, іншая каляндарная традыцыя гэтаму не замінае
Сёння праваслаўныя беларусы сустрэлі Раство Хрыстова. Віншуем!

У пасланні Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi архiпастырам, пастырам, дыяканам, манахам i мiранам Беларускай Праваслаўнай Царквы, натуральна, быў закрануты і канфлікт паміж Расіяй і Украінай.

«Зерне веры і набожнасці, пасеянае больш за тысячагоддзе таму на нашай благаславёнай зямлі, з цягам часу вырасла ў магутнае дрэва Праваслаўя, якое і сёння застаецца асновай нацыянальнага самавызначэння пераважнай большасці насельніцтва трох славянскіх краін — Беларусі, Расіі і Украіны, якая перажывае цяпер трагедыю грамадзянскай вайны. Ва ўмовах палітычнай дэзынтэграцыі Царква для народаў, якія яе складаюць, застаецца змацавальным саюзам. Для праваслаўнага чалавека — гэта адзіная духоўная прастора, якая мае агульны для гэтай часткі Еўропы культурна-цывілізацыйны код, - піша мітрапаліт Павел. - У адной са сваіх прамоў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл нагадаў тую ісціну, якая была цудоўна выказана ў словах аднаго прападобнага і богаўгоднага чалавека: «Расія, Украіна, Беларусь — гэта і ёсць Святая Русь». Усе мы — беларусы, расіяне і ўкраінцы — павінны ўсведамляць сваю адказнасць за захаванне ўнікальнай цывілізацыйнай прасторы, якая носіць назву — Святая Русь. І ў той жа час гэта зусім не азначае адмаўлення ад ідэі дзяржаўнага суверэнітэту трох славянскіх краін». Зазначым, што гэтым разам пасланне накіравана вернікам на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

Часта можна пачуць, што беларуская праваслаўная грамада закансерававалася ў патрыярхальных каштоўнасцях і цураецца свету. Мікалай Матрунчык, праваслаўны свецкі і культурна-грамадскі дзеяч, магістр філасофіі, старшыня Беларускага праваслаўнага брацтва Віленскіх Мучанікаў пры Свята-Петрапаўлаўскім саборы, лічыць, што гэта не адпавядае рэчаіснасці: «Грамадства беларускае – яно сучаснае, адкрытае, з аднаго боку, але, з другога боку, і з магутнымі традыцыямі, якія не могуць не ўплываць на ягоны стан, на наша жыццё».

«Калі ад'язжаеш крыху ў бок вёскі, у накірунак больш закансерваванага ладу жыцця, то адразу адчуваеш гэтую традыцыю, якая захавалася насуперак усім дзесяцігоддзям вынішчэння, - зазначыў Мікалай Матрунчык у гутарцы з карэспандэнтам Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». - Я б ахарактарызаваў беларускае грамадства цалкам усё ж дынамічным, у чым таксама і моц, але трэба заўважыць і хібы той магутнай інфармацыйнай хвалі, у якой мы жывем». На думку Матрунчыка, пад уздзеяннем гэтай хвалі часта беларусы блытаюцца, становяцца альбо толькі на бок пэўных каштоўнасцяў Захаду, альбо толькі такога панятку як «Святая Русь».

«Самы галоўны выклік нашага часу – гэта самавызначэнне беларусаў. З аднаго боку, адчуваецца такая вось прага да традыцыйнасці, да праваслаўнай, каталіцкай ды і пратэстанцкай традыцыі, але разам з тым, не хапае таго, каб гэта было натуральным чынам. Бо сённяшнія бацькі, бабулі-дзядулі – гэта былыя піянеры-камсамольцы 60-80-х гадоў. Таму чуласці да промысла Святога Духу не заўжды стае, можна хадзіць у царкву, але неяк так», - заўважае Мікалай Матрунчык.

Што да розніцы ў святкаванні Калядаў па часе ў адной краіне, то Мікалай Матрунчык не бачыць тут нейкай праблемы адставання ці ўхілення ад агульнаеўрапейскага шляху народаў. «Безумоўна, калі з лёгкасцю адмовіцца ад гэтай традыцыі нашых продкаў, то можам нібыта і наблізіцца знешне да еўрапейскай сістэмы каардынат, але страціць і нешта з саматоеснасці. З гонарам і годнасцю можна быць беларусамі з еўрапейскай ментальнасцю, але трымацца іншых традыцыйных, хаця б і каляндарных, каардынатаў. Гэта – нашая традыцыя. Усё ж такі я гатовы і адкрыты да сучаснага свету, але таксама гатовы трымацца і паважаць традыцыю, якая засталася нам ад продкаў», - кажа Мікалай Матрунчык.

Свае віншаванні беларусам накіраваў і Папа Рымскі праз Апостальскага Нунцыя архібіскупа Клаўдзіё Гуджэроці:

«У той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка - Папы Рымскага - віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды.

Я рады таму, што ў мінулым годзе ў вашай Царкве павялічылася колькасць епархій і епіскапаў таксама і ў Беларусі. Няма месца для зайздрасці і канкурэнцыі. Калі адна Царква развіваецца, расце ўсё Цела Хрыстова і абвяшчаецца Яго Евангелле. Хрыстос адзін і Евангелле адно. Радасць аднаго з членаў - гэта радасць усіх і ўсяго Цела Хрыстова.  

У дзень Раства Хрыстова малюся разам з вамі і за вас. Калі гісторыя нас падзяліла, то малітва павінна нас з’яднаць».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео