BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У мінскім судзе напалі на журналістаў (відэа)

06.01.2015
У мінскім судзе напалі на журналістаў (відэа)
У судзе Цэнтральнага раёна Минска разглядаецца справа Міхаіла Пішчэўскага, якога ў маі 2014 года збіў ля начнога клуба "Андэрворлд" Дзмітрый Лукашэвіч. У выніку пацярпелы стаў інвалідам.

Пасля судовага пасяджэння 6 студзеня над Дзмітрыем Лукашэвічам, якога абвінавачваюць у збіцці Міхаіла Пішчэўскага, сябры і сваякі напалі на журналістаў, прысутных у зале судовых паседжанняў, паведамляе "Наша Ніва".

Знаёмыя Лукашэвіча, а таксама яго сястра з мужам, у грубай форме спрабавалі спыніць спробы журналістаў сфатаграфаваць абвінавачванага або падысці ды пагутарыць з ім. Журналістаў выцягвалі і выштурхоўвалі з залы. Асабліва жорстка дзейнічалі супраць тэлеаператара Аляксандра Баразенкі і карэспандэнта радыё Свабода Алега Груздзіловіча. У Груздзіловіча нават забралі дыктафон, а потым закапалі ў двары ў снезе.

У судзе Цэнтральнага раёна разглядаецца справа Міхаіла Пішчэўскага, якога ў маі 2014 года збіў ля начнога клуба "Андэрворлд" Дзмітрый Лукашэвіч. Пішчэўскі атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Яму выдалілі каля 20 % галаўнога мозгу і цяпер ён большую частку часу знаходзіцца ў беспрытомным стане. Мяркуецца, што повадам для бойкі стала абраза сэксуальнай арыентацыі Пішчэўскага - той быў геем.

Першапачаткова суд прызначыў Лукашэвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 8 месяцаў пазбаўлення волі і абавязалі выплаціць пацярпеламу 100 мільёнаў рублёў. Аднак бацькі Пішчэўскага, а таксама пракуратура абскардзілі прысуд як занадта мяккі. Папярэдні прысуд быў адменены, а справа пераглядаецца новай судовай камісійя. У працэсе абвешчаны перапынак да 14:30 8 студзеня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео