BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладальнік кнігарні "ЛогвінаЎ" не прызнаў віны - суд працягнецца 9 студзеня

05.01.2015
Уладальнік кнігарні "ЛогвінаЎ" не прызнаў віны - суд працягнецца 9 студзеня
Личности
novychas.info
На суд не пусцілі нікога, акрамя праваабаронцы Алены Танкачовай, двух журналістаў і жонкі Логвінава.

У Эканамічным судзе Мінска пачаўся суд над Ігарам Логвінавым - уладальнікам кнігарні "логвінаЎ". Прадпрымальніка вінавацяць у продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі, паведамляе "Еўрарадыё".

На суд не пусцілі амаль нікога з некалькіх дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць Логвінава. Афіцыйная прычына - адсутнасць адпаведнай залы.

На суд змаглі трапіць толькі карэспандэнт "Еўрарадыё", журналістка "Радыё Свабода", праваабаронца Алена Танкачова і жонка Ігара Логвінава.

На судзе Логвінаў не прызнаў сваёй віны і падаў шэраг хадайніцтваў. У сувязі з гэтым судовы працэс працягнецца ў пятніцу, 9 студзеня, у 14.30.

Хто такі Ігар Логвінаў і за што судзяць яго кнігарню? "Еўрарадыё" тлумачыць, у чым прэтэнзіі падаткавікоў і чаму кнігарня "Логвінаў" так патрэбная беларусам. 

Беларускі выдавец Логвінаў да 2000 года працаваў ў выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. У 2000 заснаваў у Мінску выдавецтва "Логвінаў". Спецыялізуецца на выданні "альтэрнатыўнай" літаратуры. У 2010 годзе пры выдавецтве адкрыў аднайменную кнігарню.

Са сваім выдавецтвам Ігар Логвінаў рэгулярна удзельнічае ў сусветных кніжных выставах у Лейпцыгу, Франкфурце і Варшаве.

Кнігарня "Логвінаў" працуе з 2010 года, адкрылася ў былым пункце прыёму шклатары ў дварах ля плошчы Перамогі ў Мінску. У кнігарні можна набыць не толькі кнігі выдавецтва "Логвінаў", але таксама іншых праектаў. У тым ліку, выданні на замежных мовах - тут ёсць аддзелы, прысвечаныя польскай і чэшскай літаратурам.

"Наша кнігарня стала не толькі месцам продажу кніг, але таксама месцам сустрэч чытачоў з аўтарамі, мы сталі важным культурным цэнтрам", - кажа арт-дырэктар выдавецтва Павел Касцюкевіч.

3 снежня падатковая інспекцыя апячатала кнігарню для правядзення праверкі. Працу кнігарня аднавіла праз некалькі дзён. Праз два тыдні Ігар Логвінаў атрымаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, падпісаны кіраўніком аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў Паўлам Брылеўскім.

"Падчас праверкі… устаноўлена, што… з 07.01 2014 па 02.12.2014 у гандлёвым аб’екце… ажыццяўлялася прадпрымальніцкая дзейнасць, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з’яўляецца незаконнай", - гаворыцца ў пастанове.

Фактычна выдавецтва "Логвінаў" абвінавацілі ў гандлі кнігамі без рэгістрацыі ў Мінінфармацыі. І налічылі штраф памерам больш за 961 мільён рублёў.

Чаму Ігар Логвінаў не атрымаў рэгістрацыю для афіцыйнага продажу кніг?

"Новыя правілы ўвялі з пачатку 2014 года. Мы адразу ж падалі дакументы на рэгістрацыю, аднак нам адмовілі, указаўшы на памылкі ў заяве. Наступны раз можна было падаваць праз месяц, мы усё зрабілі. Нам адмовілі зноў", - расказваюць у выдавецтве.

Мінінфармацыі адмаўляла выдавецтву ў  рэгістрацыі на продаж кніг 8 разоў. Сярод прычын называліся "няправільна указаны індэкс", "няправільна пазначаны адрас" і іншыя.

"Мы выпраўлялі памылкі, давалі вычытваць ўсе дакументы юрысту, аднак нам кожны раз адмаўлялі", - распавядаюць у выдавецтве.

Суд павінен надаць юрыдычную моц пастанове падатковай інспекцыі. Калі ён прызнае яе абгрунтаванай і правільнай, выдавецтва абавяжуць сплаціць штраф памерам 961 мільён рублёў. Яго супрацоўнікі гавораць, што гэта будзе азначаць банкруцтва і спыненне працы.

Калі справай зацікавіцца Дэпартамент фінансавых расследаванняў, пакаранне пагражае асабіста Ігару Логвінаву - яго могуць абвінаваціць у фінансавых махінацыях у асабліва буйным памеры і узбудзіць крымінальную справу. Ігар Логвінаў пакуль не змог даведацца, ці праводзіць ДФР сваю праверку - гэта высветліцца толькі пасля выкліку для дачы паказанняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео