BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Баранавіцкі праваабаронца абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека

03.01.2015
Баранавіцкі праваабаронца абскарджвае забарону пікета да Дня правоў чалавека
Сяргей Гоўша падаў скаргу ў гарадскі суд на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны угодкам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У скарзе адзначаецца, што з адказу гарвыканкама незразумела, што ж канкрэтна парушана заяўнікамі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Сяргей Гоўша таксама ўказвае, што акрамя закона і рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах чыноўнікі павінны кіравацца і Пастановай Савета міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая абавязвае выканаўчую ўладу на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на масавае мерапрыемства ў праваахоўныя органы для арганізацыі аховы яго ўдзельнікаў. Праваабаронца лічыць, што замест таго, каб прывесці сваё рашэнне аб масавых мерапрыемствах у Баранавічах у адпаведнасць з пастановаю Саўміна, мясцовыя чыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў пікетаў і сходаў заключэння дамовы з міліцыяй. І на падставе таго, што такой дамовы заяўнікі пікета не прадставілі разам з заяваю, ім не даецца дазвол на яго правядзенне.

Сяргей Гоўша просіць суд адмяніць як незаконнае і парушаючае правы заяўнікаў рашэнне гарвыканкама аб забароне пікета, прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама У.В.Захарчука за парушэнне тэрміну адказу на заяву арганізатараў масавага мерапрыемства, а таксама прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама, адказных за выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2012г. № 207.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео