BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

2015-ты мусіць стаць годам вызвалення беларускай культуры ад знешняй залежнасці

03.01.2015
2015-ты мусіць стаць годам вызвалення беларускай культуры ад знешняй залежнасці
Чым можа вызначыцца беларуская культура ў 2015 годзе? Які патэнцыял дзеля гэтага яна назапасіла ў годзе 2014-м?

Сваімі меркаваннямі і прагнозамі з Вячаславам Ракіцкім, аўтарам праграмы «Без гальштукаў» на «Радыё Свабода» дзеляцца культуролаг Максім Жбанкоў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Падставы для стрыманага аптымізму

Максім Жбанкоў: Асноўным трэндам мінулага году я вызначаю папсавізацыю беларушчыны. Яна ператварылася ў набор гаджэтаў, у сістэму папсовых фішачак, пачынаючы ад рамана Віктара Марціновіча, які, на мой погляд, ёсьць прафанным пераказам даволі банальных тэзаў класічнага беларускага адраджэння, і да вышымаек і актыўнасці Макса Каржа. Гэты трэнд спрашчэння беларушчыны — вельмі цікавы, паказальны, і ён яшчэ чакае свайго асэнсавання.

​Сяргей Харэўскі: Самай яркай падзеяй 2014 году стала грандыёзная выстава «10 вякоў беларускага мастацтва» ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна будзе вызначаць на гады, а мо і на дзесяцігоддзі, і наша мастацтвазнаўства, і стварэнне новай піраміды каштоўнасцяў. Каштоўнасці гэтыя небясспрэчныя. На той выставе выявіўся, так бы мовіць, дзяржаўны нацыяналізм, калі ў экспазіцыю ня трапілі творы мастакоў, якія нарадзіліся па-за межамі цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Выдатнай была і выстава «100 гадоў беларускага авангарду», якой Беларусь ужо пазіцыянуецца ў свеце. Гэта вельмі плённы шлях, і мне б хацелася верыць, што ён не выпадковы.

Жбанкоў: Дагэтуль, ці на жаль, ці на шчасце, мы не маем свайго беларускага «Оскара». Але затое мы маем штогадовы фестываль беларускага кіно «Бульбамуві» ў Варшаве. І на ім у 2014 годзе адбыўся фантастычны выбух прапановаў. Гэта тое, чаго мы чакалі даўно: мы маем новую генерацыю спантанных, пазасістэмных, пазадзяржаўных кінатворцаў. Акурат гэта і служыць падставай для стрыманага аптымізму. Я чакаю прарыву, і думаю, што ён абавязкова адбудзецца.

Харэўскі: І ў выяўленчым мастацтве мінулы год вызначыўся яркімі недзяржаўнымі ініцыятывамі. Прыкладам, каласальнай падзеяй стаў выхад па-італьянску і па-ангельску выдатнай кнігі Юрыя Якавенкі «Песня песняў». Яна зробленая ўручную ў Італіі. Гэта сапраўды шэдэўр сусветнага мастацтва. Гэта плён дзейнасці людзей розных нацыянальнасцяў. Тое самае можна сказаць пра леташнюю творчасць Паўла Татарнікава, які таксама выдаў багата кніжак у Еўропе. Нашы фатографы атрымалі прызнанне ў расійскім Пецярбургу, дзе адбылася выдатная выстава «Мінская школа». Таксама адзначу спробу рэінкарнацыі галерэі «6-я лінія», бліскучую выставу-інтэрпрэтацыю «Дыялог эпохаў».

Жбанкоў: А я дадам кнігу пра творчую эвалюцыю фотагалерэі «Нова» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Парфянка. Усе гэтыя падзеі вызначаюць пункты адліку для нашай актуальнай культуры.

Што ўзяць у 2015 год і ад чаго адмовіцца?

Харэўскі: Мы бяром у новы год той каласальны патэнцыял, які быў раскрыты летась. Мы бяром перадусім вельмі пазітыўны досвед, калі дзяржава, не маючы чым пярэчыць, дазваляе многія рэчы. І гэта аказваецца вельмі плённым шляхам. Хочацца спадзявацца, што сёлета тэндэнцыя неўмяшання дзяржавы будзе працягвацца.

Я перакананы, што варта захаваць у 2015 годзе — здольнасць працаваць без звароту да дзяржавы

Жбанкоў: А я не веру ў добрую волю дзяржавы. Я не веру, што яна будзе дазваляць свабоду. Я ўвогуле не веру ў дазволеную свабоду. Я перакананы, што варта захаваць у 2015 годзе — здольнасць працаваць без звароту да дзяржавы. І тое, што мы цяпер маем новую актуальную беларускую культуру, якая ў значнай ступені постпалітычная, постідэалагічна ангажаваная і да таго ж ужо істотна нацыянальна інтэграваная і вельмі крэатыўная, — вось гэта і ёсць рэальная пэрспектыва. То бок — рух наперад праз ламанне ідэалагічных шаблонаў любога колеру. Я думаю, што сёлета беларуская культура будзе пазбаўляцца ад залежнасці ад знешніх уплываў.

Харэўскі: Леташнія падзеі мне нагадалі прадвесне «перастройкі», калі маса крэатыву, якая назапасілася ў маладога пакалення, запатрабавала нейкага выйсця. Сёння яна рэалізуецца дзе толькі можна: у новых інтэрнэт-рэсурсах, новых інтэрнэт-часопісах, шматлікіх перакладах, іншых ініцыятывах. І калі пазбаўляцца палітыканства ў яго кандовым разуменні, то гэта можа быць вельмі плённы шлях.

Жбанкоў: Я лічу, што параўноўваць з той адлігай няслушна, бо там былі рэакцыі на палітычныя трансфармацыі сістэмы, якіх мы цяпер не маем. Калі ж тую адлігу ўзгадваць, дык варта памятаць, чым яна скончылася. Сёння ж культура патрабуе адкрыцця межаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео