BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На волю выйшаў палітвязень Эдуард Лобаў

18.12.2014
На волю выйшаў палітвязень Эдуард Лобаў
Фота Сяргея Гудзіліна
Маладафронтавец адседзеў чатыры гады ў турме па абвінавачанні ў хуліганстве.

Як паведаміў Эдуард Лобаў адразу пасля выхаду з турмы, яшчэ у 2011 годзе яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. З таго часу больш і згадвалі пра гэта.

У сувязі з прызначэннем прэвентыўнага нагляду былы палітвязень пакуль не ведае, чым будзе займацца, раней планаваў з’ехаць за мяжу вучыцца, але падкрэсліў, што ў турме ягоныя погляды не змяніліся, і ён будзе працягваць грамадска-палітычную дзейнасць, паведамляе Радыё Свабода.

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў арыштаваны 18 снежня 2010 года за дзень да прэзідэнцкіх выбараў разам з лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і асуджаны на 4 гады зняволення за хуліганства — нібыта яны ўчынілі бойку з мінакамі. Пацярпелага па справе публіка ў судзе так і не пабачыла — паказанні ён даваў з суседняга пакоя.

Эдуард Лобаў мяркуе, што яго, як і Змітра Дашкевіча, праз правакацыю спецслужбы ізалявалі напярэдадні мітынгу пратэсту 19 снежня 2010 года. Лобаў адмаўляўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео