BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскія журналісты і актывісты абскарджваюць рашэнні суду па «несанкцыянаваных» фота

16.12.2014
Віцебскія журналісты і актывісты абскарджваюць рашэнні суду па «несанкцыянаваных» фота
Удзельнікі фотасесіі «з клеткамі і птушкамі» падалі касацыйныя скаргі ў Віцебскі абласны суд, каб адмяніць прысуджаныя ім пакаранні і спыніць справы па несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем, Чыгуначны райсуд Віцебска прысудзіў грашовыя штрафы сябрам ГА “БАЖ” Алене Сцяпанавай (суддзя Дзяніс Губанаў), Змітру Казакевічу і Кастусю Мардзвінцаву (суддзя Алена Цыганкова), а таксама грамадскім актывісткам Алене Шабуні (суддзя Дзяніс Губанаў) і Таццяне Севярынец (суддзя Алена Цыганкова). Прычым каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі БХД спадарыні Севярынец прысуджаны найбольшы штраф – 25 базавых велічынь).

Усе аштрафаваныя, а таксама жыхар Віцебску Пётр Бярлінаў (выпадковы мінак, які далучыўся да фотасесіі і быў асуджаны да трох сутак арышту) падалі касацыйныя скаргі ў абласны суд.

Праваабаронца і сябар ГА “БАЖ” Павел Левінаў, які дапамагаў у складанні скаргаў, лічыць гэты крок неабходным:

– Па-першае, калі не зрабіць спробу абскардзіць пастанову райсуда, гэта аўтаматычна азначае, што ўдзельнікі фотасесіі прызнаюць сваю віну ў парушэнні заканадаўства. А з гэтым пагадзіцца нельга, бо фотасесія – ніяк не "масавае мерапрыемства", на якое трэба загадзя падаваць заяўкі ў раённую адміністрацыю. Па-другое, у касацыйных скаргах удзельнікі фотасесіі звяртаюць увагу абласнога суду на тое, што яны ўсяго толькі фотаграфаваліся, і гэтыя дзеянні не стваралі праблемаў для нацыянальнай бяспекі, не заміналі грамадскаму парадку, не пагражалі здароўю або маральнасці грамадства, не парушалі правоў і свабодаў іншых грамадзянаў. Калі прызнаць судовыя рашэнні слушнымі, то атрымліваецца парадаксальная сітуацыя, якой няма ні ў адным іншым беларускім горадзе. Вынікае, што ў Віцебску немагчыма сфатаграфавацца, не папрасіўшы папярэдне дазволу. Бо тады ў правапарушальнікі трэба запісваць кожнага, хто здымецца на віцебскай вуліцы – падчас вяселля, экскурсіі або проста з жадання пакінуць фота на памяць.

Што да самога Паўла Левінава, ён таксама з’яўляецца ўдзельнікам сумнавядомай фотасесіі. Суд над ім яшчэ не скончаны. Суддзя Алена Цыганкова перанесла працэс над праваабаронцам на 17 снежня, ён распачнецца ў 9.00.

Нагадаем, прадметам судовага разбіральніцтва стала фотасесія на фоне будынка з графіці – малюнка клетак, з якіх вылятаюць на волю птушкі. Удзельнікі фотасесіі вырашылі працягнуць ідэю невядомага мастака – сфатаграфавацца побач з гэтым будынкам, таксама трымаючы ў руках папяровыя клеткі і птушак-арыгамі, зробленых з газеты. Начальнік аддзела аховы прафілактыкі і правапарадку міліцыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Рыбакоў, складаючы пратаколы правапарушэння, напісаў у іх, што гэта было "несанкцыянаванае пікетаванне". Ён звінаваціў удзельнікаў фотасесіі ў тым, што яны "выказвалі асабістыя і грамадскія інтарэсы" без дазволу ўладаў. Пры гэтым ён прызнаў, што матэрыялы на ўдзельнікаў фотасесіі ён атрымаў з абласнога ўпраўлення міліцыі. Іх даслаў для разбіральніцтва намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Аляксандр Каліноўскі, заўважыўшы “ў ходзе маніторынга сеткі інтэрнэт” фотаздымкі на некаторых сайтах. На ягоную думку, дзеянні людзей на здымках маюць “прыкметы правапарушэння”.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў і ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступілі з адкрытым лістом у падтрымку віцебскіх калегаў. А журналісты замежжа правялі ў Бруселі падобную фотасесію: сфатаграфаваліся з такімі ж папяровымі клеткамі і птушкамі, трымаючы ў руках яшчэ і таблічкі са словамі "Хіба гэта злачынства?".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео