BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Белавус: Чыноўнікі перасталі глядзець на вышыванку з варожасцю

14.12.2014 Пёто Кухта, "ЕўраБеларусь"
Павел Белавус: Чыноўнікі перасталі глядзець на вышыванку з варожасцю
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
«Дзень вышыванкі» ў Палацы мастацтваў – натоўпы людзей, добры гандаль, лекцыі, музыка.

12 снежня з 15.00 да 22.00 «Дзень вышыванкі» ў Палацы мастацтваў сабраў не менш за 5.000 наведвальнікаў. Што прапаноўвалася арганізатарамі - «Арт сядзібай» і Беларускім саюзам мастакоў? Выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных ужо брэндаў, продаж вырабаў рамеснікаў і майстроў. У канферэнц-залі праходзілі майстар-класы па беларускіх тату і стрыт-арце. Праходзілі моўныя конкурсы, албыліся выступы гуртоў «Амарока», «Знарок», «Наві» ды «Палац».

Другі «Дзень вышыванкі» (першы адбыўся ўвосень) стаўся вынікам доўгай працы, заўважае ў гутарцы са Службай інфармацыі «ЕўраБеларусі» кіраўнік «Арт сядзібы» Павал Белавус.

- Мы ўжо тры гады працуем у гэтым кірунку і, зразумела, набіраемся досведу, што таксама спрыяе таму, што робім масштабныя і цікавыя мерапрыемствы. Досвед наш, нашых валанцёраў – гэта ўсё адданыя і апантаныя людзі. Усё мерапрыемства рабілі шэсць чалавек са сталага касцяку плюс каля дзясятка валанцёраў. З іншага боку – запатрабаванасць, мы не рабілі б гэтага, каб гэта не было патрэбна людзям.

Першае мерапрыемства восенню – гэта была спроба, бо з'явілася шмат цікавых брэндаў, рамеснікаў, з'явіўся трэнд вышыванкі, пайшла папулярызацыя нацыянальнага арнаменту. Ну вось і вырашылі: «А давайце ўсіх збярэм у адным месцы». У нас атрымалася – была даволі немалая пляцоўка, клуб ДК, але, як памятаеце, там месца ўсім не хапіла. Усе скардзіліся на гэта – і мы паабяцалі, што наступным разам зробім у значна большым, прасторным памяшканні. Дамовіліся з Саюзам беларускіх мастакоў, якім належыць гэты палац, аб сумесным мерапрыемстве.

Бачыце, тут на трох розных пляцоўках – розныя мерапрыемствы. Гэта не проста кірмаш, тут і лекцыі, і майстар-класы, і выступы музычныя. Атрымаўся сапраўдны фэст, які паказвае традыцыі беларускай культуры, спрыяе папулярызацыі беларускіх традыцый.

- Ці збіраецеся «раскручваць» камерцыйны патэнцыял фэсту?

- Бачна, што камерцыйнае развіццё няблага ідзе – тое, што прывязлі майстры, рамеснікі, карыстаецца вялікім попытам, каля кожнай кропкі – не прабіцца. Не для нас камерцыйна паспяхова – але для ўдзельнікаў дакладна. Хаця, у прынцыпе, і у нас зараз пры «Арт-сядзібе» з'вілася інтэрнэт-крама, патэнцыял ёсць. Спрабуем рабіць і пэўную камерцыялізацыю праектаў.

- З дзяржавай не спрабавалі кантактаваць, каб пашырыць трэнд і на гэты ўзровень?

- На самой справе, нам гэта пакуль і не патрэбна. Галоўнае – каб не перашкаджалі. Пакуль – не перашкаджаюць. Такі вось ціхі дазвол, напэўна, ёсць. Не перашкаджаюць – гэта галоўная падтрымка з боку чыноўнікаў. Самі мы не пойдзем да іх. Бо хадзілі ўжо не адзін раз. Хай самі звяртаюцца, будуць цікавыя прапановы, то, магчыма, і пасупрацоўнічаем.

- Наколькі важкім стаў украінскі чыннік у з'яўленні вышываначнага трэнду?

- Зразумела, паўплывала на нас украінская сітуацыя. Беларусы сочаць за тым, што адбываецца ва Ўкраіне. І вось гэтае імкненне да беларускага таксама яшчэ і паказвае тое, што беларусы хочуць неяк сябе «абмежаваць», паказаць адэптам «Русского мира», што мы асобны народ са сваёй традыцыяй, мовай, культурай. І людзі пацягнуліся, і дзяржава, як ні дзіўна, пацягнулася – хаця б на ўзроўні «лепш ім зараз дазволіць гэтыя фэсты, чым забараняць». Чыноўнікі нарэшце пачалі разумець, што мы – не ворагі дзяржаве, а змагаемся за Беларусь. Галоўная задача зараз – адчуць сябе беларусам, пазначыць сябе беларусам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео