BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія інтэрнэт-актывісты вылучаць на прэзідэнцкія выбары-2015 кандыдатуру Гэндальфа

14.12.2014
Беларускія інтэрнэт-актывісты вылучаць на прэзідэнцкія выбары-2015 кандыдатуру Гэндальфа
Сацыяльная суполка "Мая краіна Беларусь", якая налічвае больш за 50 тысяч сябраў, вырашыла, што супрацьстаяць Лукашэнку мусіць чараўнік з кнігаў Толкіена. Зараз ідзе пошук асобы для пераўвасаблення.

Галоўныя патрабаванні да кандыдатаў — 35 гадоў, беларускае грамадзянства і «дастатковая адэкватнасць». Стваральнікі суполкі «Мая краіна Беларусь» кажуць, што «праца ня пыльная» і абяцаюць будучаму кандыдату дапамогу ў кампаніі і зборы подпісаў, паведамляе «Радыё Свабода».

На вылучэнне Гэндальфа ў прэзідэнты натхніў украінскі Дарт Вэйдэр, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, але ня быў зарэгістраваны.

Паводле арганізатараў, Гэндальф — добры чараўнік і сябра хобітаў, а хобіты, як вядома, падобныя да беларусаў. Як лічыць доктар Лант з Брыстальскага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія), Шыр — зелянінны край, дзе жылі хобіты, — нагадвае Беларусь.

Вылучэнне на прэзідэнцкія выбары Гэндальфа, паводле арганізатараў, мае мэтай высмеяць рэжым і прадэманстраваць, што выбараў у краіне няма.

Як заявіў адзін з ініцыятараў, які называе сябе Арагорнам, сынам Араторна, кампанія будзе пабудаваная на пазітыве і аб’яднае ўсіх беларусаў, якія хочуць лепшага жыцьця:

«Спокліч нашай кампаніі просты і зразумелы. Гэндальф — наш лідар, які павядзе краіну да лепшага жыцця. Гэндальф — наш кандыдат».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео