BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Мінску ладзяць фестываль беларускай культуры "Дзень вышыванкі"

13.12.2014
Сёння ў Мінску ладзяць фестываль беларускай культуры "Дзень вышыванкі"
belaruspartisan.org
У сталічным Палацы мастацтва "Арт Сядзіба" пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў ладзяць "Дзень вышыванкі" - другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры.

Сёння, 13 снежня, з 15.00 да 22.00 у холе Палаца мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў, паведамляе "Радыё Свабода".

Уваход на мерапрыемства вольны. Праграма фестывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна:

- адукацыйная:

- прэзентацыя па гісторыі і тэхналогіі вырабу вышыванкі;
- майстар-класы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
- лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;

- забаўляльная:

- зона беларускіх настольных гульняў;
- нацыянальныя бодзі-арт і тату;
- раздача стужак з беларускім арнаментам;
- шматлікія конкурсы і падарункі;
- музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
- іншыя цікавосткі.

- кірмаш:

- будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзенне з народным арнаментам, упрыгожванні і сувеніры з нацыянальным каларытам ад беларускіх вытворцаў.

Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спэцыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамеснікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўнення праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на электронны адрас [email protected] ці па нумары +375297828881.

Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, беларускай вопраткі і адзення, упрыгожванняў і сувеніраў з нацыянальнай беларускай адметнасцю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео