BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы лічаць, што "крымскі сцэнар" у нашай краіне немагчымы

13.12.2014
Беларусы лічаць, што "крымскі сцэнар" у нашай краіне немагчымы
Пра тое кажуць вынікі сацыялагічных даследванняў, прэзентацыя якіх адбылася ў Варшаве 12 снежня.

12 cнежня ў Варшаве прайшла чарговая прэзентацыя сацыялагічных даследванняў Беларускай аналітычнай майстэрні. У ёй узялі ўдзел прафесар сацыялогіі Андрэй Вардамацкі, палітолаг Андрэй Фёдараў, эканаміст Леанід Злотнікаў і палітолаг Павел Усаў, паведамляе "Еўрарадыё".

Тэма датычыла змены стаўлення беларусаў да падзей ва Украіне. Паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, якія праводзіліся ў лістападзе, заўважна, што тэндэнцыя “за” анексію Крыма ў Беларусі змяншаецца. Калі раней за “далучэнне” Крыма да Расіі выступалі амаль 69% рэспандэнтаў, то цяпер гэтая лічба складае 59,9%. Калі параўноўваць гэтыя лічбы з Расіяй, то там грамадства па-ранейшаму вітае “далучэнне” паўвострава, за яго выказваюцца 86%.

Што цікава, для Беларусі характэрная "геапалітычная інфантыльнасць". Беларусы не вераць, што Расія можа з нашай краінай зрабіць тое самае, што з Крымам, да таго ж узровень інтарэсу да падзей ва Украіне апошнім часам падае. Як падае і давер да любых сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць падзеі ў рэгіёне. Аднак з усіх сродкаў масавай інфармацыі павялічыўся давер і ўзровень выкарыстання новых медыяў (сацсетак, блогаў).

Распавядае прафесар Андрэй Вардамацкі: “Адбыўся зрух медыяпаводзінаў ад пасіўна-спажывецкага да актыўна-селектыўнага. Людзі ва ўмовах татальнай прапаганды з усіх бакоў адыходзяць ад наўпроставага спажывання інфармацыі і пераходзяць да больш свядомага паглынання інфармацыі з элементам удзелу ў яе вытворчасці”.  

Гэта характэрна не толькі Беларусі, дадае навуковец. Працэс глабальны, але ў сувязі з асаблівасцю медыясітуацыі ў нашым рэгіёне тут гэты працэс набірае абароты, і каталізатарам гэтай з’явы сталі працэсы ва Украіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео