BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алена Танкачова — праваабаронца года

10.12.2014
Алена Танкачова — праваабаронца года
Аргкамітэт Нацыянальнай прэміі праваабаронцаў назваў імёны сёлетніх лаўрэатаў. Праваабаронцам года прызнаная Алена Танкачова, адвакатам - Людміла Казак, журналістка Алена Панкратава і сайт “Вясны”.

Згодна з традыцыяй, лаўрэатаў прэміі супольна вызначаюць дзевяць беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РПГА “БХК”, закрыты ўладамі цэнтр “Вясна”, “Праваабарончы альянс” і іншыя, а таксама былыя атрымальнікі прэміі.

Традыцыйна прэмія беларускіх праваабаронцаў ўручаецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Ёй адзначаюць людзей, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у ў абарону правоў чалавека ў гэтым годзе.

Па словах аўтаркі ідэі прэміі Людмілы Гразновай, сёлета для галасавання сябрамі журы было вылучана вельмі шмат годных кандыдатураў. Але пасля абмеркавання і галасавання сябры прынялі рашэнне ўзнагародзіць наступных:

Праваабаронцам года была названая кіраўніца “Цэнтру прававой трансфармацыі” Алена Танкачова.

Адвакатам года сябры журы прызналі Людмілу Казак.

А ў галіне журналістыкі сябры журы сёлета назвалі адразу двух пераможцаў – аўтарку перадачы “Свабода ў турмах” Алену Панкратаву, а таксама рэдакцыю сайта закрытага беларускімі ўладамі цэнтру “Вясна”, паведамляе прэс-служба "БАЖ".

Нагадаем, што ў папярэднія гады ў журналісцкай намінацыі праваабаронцы ўжо прызнавалі лепшымі Сямёна Печанко, Алега Груздзіловіча, Уладзіміра Грыдзіна, Юлію Дарашкевіч, Андрэя Пачобута, а таксама перадачу “Маю права” тэлеканала “Белсат”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео