BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Цацкамі для сэксу гандлююць у памяшканні, з якога выгналі "Арт Сядзібу"

08.12.2014
Цацкамі для сэксу гандлююць у памяшканні, з якога выгналі "Арт Сядзібу"
Урачыстае адкрыццё сэкс-шопа адбылося 7 снежня.

Грамадскае агенцтва "Арт Сядзіба" нечакана даведалася, што памяшканне, з якога іх датэрмінова выгналі, аддалі пад сэкс-шоп. Урачыстае адкрыццё сэкс-шопа адбылося 7 снежня, паведамляе "Еўрарадыё".

Нагадаем, што да 1 траўня "Арт Сядзіба" арандавала памяшканне ў Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Уласнік датэрмінова скасаваў дамову арэнды, заявіўшы, што збіраецца аднавіць у памяшканні швачную вытворчасць, якая была тут раней. Замест 1 года, як было пазначана ў дамове, "Арт Сядзіба" прабыла ў памяшканні толькі 7 месяцаў.

Пэўны час грамадскае агенцтва было "беспрытульным", і дастаткова нядаўна знайшло новы адрас. Дырэктар "Арт Сядзібы" Павел Белавус лічыць, што іх папросту падманулі: 

"Раскладвалі мне схему, што яны вось ужо закупляюць абсталяванне, што тут зноў будзе швачны цэх, што гэта ім вельмі выгадна... А цяпер мне скінулі спасылку, што там адчынілі сэкс-шоп. І не проста краму, а там праводзяць нейкія лекцыі, семінары, вучаць людзей быць небаязлівымі ў сэксуальных адносінах. Ну і паралельна прапаноўваюць розныя прылады..."

Белавус кажа, што не мае прэтэнзій да новых арандатараў. Але зараз ён раіцца з юрыстамі, ці можна неяк пакараць таварыства паляўнічых і рыбаловаў за падман.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео