BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Баранавічах забаранілі пікет да Дня правоў чалавека

07.12.2014
У Баранавічах забаранілі пікет да Дня правоў чалавека
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які планавалі правесці 10 снежня праваабаронцы Сяргей Гоўша і Вячаслаў Болбат.

Гэта вынікае з ліста за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета. Чыноўнік лічыць, што заяўнікі пікету парушылі арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”.

– Мы своечасова падалі заяву і прыклалі да яе пісьмовыя дамовы па абслугоўванні пікета з гарадской паліклінікай і ЖКГ. А згодна пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі нашай заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы. Таму я лічу, што мы выканалі ўсе патрабаванні закона, а гарвыканкам па ранейшаму ігнаруе пастанову Савета Міністраў, – цытуе праваабаронцу Сяргей Гоўшу сайт ПЦ "Вясна".

Ён дадаў, што катэгарычна не згодны з такім рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама і будзе яго аспрэчваць у судзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео