BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь можа "праскочыць" у Балонскі працэс

07.12.2014
Беларусь можа "праскочыць" у Балонскі працэс
Моладзь заклапочаная планаванымі рэформамі беларускай адукацыі, якія ўсё больш аддаляюць краіну ад еўрапейскай сістэмы адукацыі - Балонскага працэсу.

Краіна не выканала ўмоваў далучэння да агульнаеўрапейскай сістэмы адукацыі. Але можа так стацца, што яна, як кепскі студэнт, праскоча туды "нахаляву". Шанцы на гэта ёсць, і даволі неблагія, піша газета "Новы час".

Моладзь, заклапочаная планаванымі рэформамі беларускай адукацыі, якія ўсё больш аддаляюць краіну ад еўрапейскай сістэмы адукацыі - Балонскага працэсу, - у суботу, 6 снежня, абмяркоўвала перспектывы ўступлення ў гэты працэс. З гэтай мэтай быў арганізаваны "круглы стол", які прайшоў у офісе Партыі БНФ.

Як вядома, маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі зараз збіраюць подпісы за правядзенне рэформаў, неабходных для далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Але прысутны на гэтым мерапрыемстве ў якасці эксперта прафесар Уладзімір Дуанеў агаломшыў: Беларусь можа быць прыяднаная да агульнаеўрапейскай сістэмы адукацыі "валюнтарысцкім рашэннем" удзельнікаў гэтага працэсу. Што, зразумела, нашую сістэму адукацыі не выратуе і ніякай карысці ёй не прынясе.

Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс у 2011 годзе. У 2012 годзе гэтая заяўка была адкладзеная ўбок, з рэкамендацыямі Беларусі спачатку выканаць тры ўмовы і выправіць тры хібы нашай сістэмы адукацыі: надаць акадэмічныя свабоды студэнтам і выкладчыкам, надаць інстытуцыянальныя аўтаноміі універсітэтам і пашырыць удзел студэнтаў у кіраванні ВНУ. Па меркаванні Уладзіміра Дунаева, нічога з гэтага зроблена не было.

Што тычыцца акадэмічных свабод, то Дунаеў зазначыў: рэпрэсіі ва ўніверсітэтах набылі новыя формы. Прычым, гэта ўжо не палітычныя рэпрэсіі, за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у апазіцыйных арганізацыях альбо масавых акцыях, а рэпрэсіі менавіта акадэмічныя. Шмат было фактаў уціску выкладчыкаў за тое, што яны публікавалі ў замежных выданнях навуковыя артыкулы, якія не супадалі з "генеральнай лініяй партыі»". Адзін прыклад з кнігай "Гродназнаўства" чаго варты.

Па меркаванні Дунаева, Беларусь можа быць прынятая ў Балонскі працэс і без выканання любых умоваў - "нахаляву". Канешне, ва ўсё умяшалася палітыка. Зараз, падкрэсліў Дунаеў, для патрабавання новага адкладання пытання ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс, сітуацыя неспрыяльная. На фоне вайны ва Украіне Еўропа пачала размаўляць з Лукашэнкам. Гэты "realpolitik" можа выліцца ў тое, што краіну дапусцяць у Балонскі працэс без неабходных рэформаў - у якасці "перніка" і каб "адцягнуць" яе ад Расіі хаця б у сферы адукацыі. І адбыцца гэта можа вельмі хутка.

Цалкам тэкст можна прачытаць тут

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео