BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Футбольную зборную Беларусі будзе трэніраваць Аляксандр Хацкевіч

04.12.2014
Футбольную зборную Беларусі будзе трэніраваць Аляксандр Хацкевіч
Личности
football.sport.ua
Ён прызначаны галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі. 18 чальцоў выканкама БФФ прагаласавалі за ягоную кандыдатуру, а ўстрымаўся толькі адзін.

Аляксандр Хацкевіч стаў галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне прыняў у чацвер выканкам Беларускай федэрацыі футбола. 18 чальцоў выканкама БФФ прагаласавалі за яго кандыдатуру, адзін устрымаўся. Іншых кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера не было, паведамляе "Еўрарадыё".

41-гадовы Аляксандр Хацкевіч - вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, выступаў за мінскае і кіеўскае "Дынама", за зборную Беларусі. У цяперашні час ён кіруе кіеўскім "Дынама-2".

Хацкевіч пагадзіўся ўзначаліць нацыянальную зборную па футболе яшчэ ў кастрычніку пасля перамоваў з прадстаўнікамі федэрацыі. Агулам кандыдатаў налічвалася да 30 чалавек, пазней іх колькасць зменшылася да 10. Дагэтуль выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева з'яўляўся Андрэй Зыгмантовіч.

З чальцоў выканкаму ўстрымаўся толькі Яўген Трацюк з Брэста. У сваім выступе ён адзначыў, што Хацкевіч не прадставіў ніякага плану працы са зборнай. Так ужо было, калі прызначалі Кандрацьева. Таму Трацюк прапанаваў, каб да канца адборачнага цыкла ў зборнай заставаўся выконваючы абавязкі галоўнага трэнера, аднак яго ніхто не падтрымаў.

Дарэчы, на паседжанні выканакама БФФ не было Георгія Кандрацьева, Анатоля Капскага, Віктара Ганчарэнкі. Сярод прысутных былі Юрый Чыж, Павел Якубовіч, Сяргей Румас, Юрый Пунтус.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео