BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пачалicя суды над удзельнiкамi журналісцкай фотасесіі ў Віцебску

28.11.2014 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Пачалicя суды над удзельнiкамi журналісцкай фотасесіі ў Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска пачалi разглядаць справы журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці.

Нагадаем, напярэдадні 5 лістапада, Сусветнага дня “Станем за журналістыку”, група віцебскіх сябраў ГА “БАЖ” сфатаграфавалася на фоне будынка з вядомым гарадскім графіці – выявамі клетак, з якіх вылятаюць зробленыя з газеты птушкі. Супольнае фатаграфаванне – гэта адзін з самых распаўсюджаных спосабаў адзначыць кампанiю “Станем за журналістыку”, які шырока практыкуецца журналістамі ва ўсім свеце.
Аднак беларуская мiлiцыя ўбачыла ў фатаграфаваннi парушэнне заканадаўства. 

Як паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", слуханні адміністрацыйных справаў журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці напярэдадні 5 лістапада, адбываюцца сення ў судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска.

Зміцер Казакевіч і Алена Сцяпанава ўжо атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

У гэтыя хвіліны адбываецца судовы працэс па справе Алены Шабуні. Па звестках службы маніторынгу ГА “БАЖ”, усяго заведзена сем адміністрацыйных спраў. Наступныя суды прызначаныя на 1 снежня.

26 лістапада група сябраў Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) сфатаграфавалася з такімі самымі папяровымі клеткамі і птушкамі, якія трымалі ў руках віцебскія БАЖаўцы ў часе фотасесіі “Станем за журналістыку”. Удзельнікі брусельскай фотасесіі трымаюць у руках таблічкі з пытаннем “Хіба гэта злачынства?”

“Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць недарэчнасць міліцэйскіх абвінавачанняў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ЕФЖ. Арганізацыя нагадвае таксама пра сумесны ліст ГА “БАЖ” і ЕФЖ да віцебскіх уладаў з заклікам адмяніць выстаўленыя журналістам абвінавачанні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео