BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каля Маладзечна будуюць вялікі свінакомплекс Чыжа. Мясцовыя жыхары супраць

28.11.2014
Каля Маладзечна будуюць вялікі свінакомплекс Чыжа. Мясцовыя жыхары супраць
Пад пагрозай унікальныя ландшафты Валожыншчыны і оўпэнэйры ў Шаблях.

У трох кіламетрах ад Маладзечна будзе свінакомплекс на 100 тысяч галоваў. Ячшэ адзін такі ж - у палутара дзясятках кіламетрах ад горада, на яго ўскраіне мясакамбінат на 22 гектарах зямлі і свінакомплекс на 110 тысяч галоў у Пяршаях, піша Радыё Свабода.

"Праз пару гадоў без супрацьгазу не выйдзеш на вуліцу", - кажуць маладзечанцы. Яшчэ не аправіўшыся ад праблем з будаўніцтвам комплекса ў Першаях, грамадскасць абураецца чарговым праектам блізкага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэна Юрыя Чыжа. 

Свінакомплексы плануецца размясціць каля вёсак Мойсічы (гэта тры кіламетры ад Маладзечна) і Соўлава (18 кіламетраў ад Маладзечна). Больш-менш падрабязная інфармацыя ёсць на сайце Маладзечанскага райвыканкама. 

Распачаць будаўніцтва хочуць ужо на пачатку наступнага года. Але людзі даведаліся пра гэта толькі цяпер. Тыя, хто актыўна выступае супраць, знаходзяць памылкі ў справаздачах пра ўздзеянне будоўляў на экалогію, сцвярджаюць, што інфармацыю пра будаўніцтва наўмысна прыхоўваюць, і кажуць, што паводле нормаў такія комплексы ўвогуле не могуць быць на гэтых месцах.

"1 лістапада дробным шрыфтам унутры газеты надрукавалі гэтую інфармацыю. А часу для таго, каб выказаць свае заўвагі - толькі да 30 лістапада", - кажа доктар Марыя Байкова з Маладзечна.

Байкова збірае подпісы, каб прыцягнуць увагу да праблемнай забудовы. Назбірала каля 50. Яна ўпэўненая, што свінакомплекс ставіць крыж на перспектыўным горадзе:

"Свіней у гэтым свінакомплексе будзе больш, чым людзей у Маладзечна. Выканкам кажа, што ўсё па правілах, што тры кіламетры - гэта дапушчальна. А якая экалогія горада і раёна будзе нават праз 5 год - яны не могуць разлічыць", - абураецца доктар Байкова.

Доктар папярэджвае, што адкіды дзейнасці комплекса, каля якога знаходзіцца і гарадскі водазабор, будуць трапляць у палі, а пасля і ў ваду. Ня менш турбуе людзей і пах, які будзе стаяць вакол.

"Ружа вятроў размеркаваная так, што паветра адтуль ідзе ў накірунку горада. Лесапаласы там аніякай няма. Калі свінакомплекс і будаваць, то далей ад населеных пунктаў, каб вакол была лесапаласа, якія абараняла б людзей ад гэтага паху", - тлумачыць Байкова.

Па меркаванні доктара, і без таго не ідэальная экалагічная сытуацыя адназначна пагоршыцца.

"Колькасць людзей з алергічнымі захвораваннямі, палінозамі ўсё больш з кожным годам, - Атрымліваецца, што мы самі будуем сабе яму, зь якой трэба будзе выбірацца будучым пакаленням", - кажа яна.

Пад пагрозай унікальныя ландшафты Валожыншчыны і оўпэнэйры ў Шаблях

"Рашэнне пра будаўніцтва яшчэ не прынятае. Мы выставілі на грамадскае абмеркаванне архітэктурны праэкт, - сцвярджае намеснік старшыні Маладзечанскага выканкама Генадзь Актанаровіч.

"Гэтыя комплексы ўвогуле не могуць будаваць там, дзе плануюцца", - пярэчыць Уладзіслаў Юркоў, які жыве ў вёсцы Лохаўшчына.

Вёска ягоная ў Валожынскім раёне і пра новы свінакомплекс, які будзе досыць блізка ад ягонай хаты, хлопец даведаўся выпадкова.

"Тут не было ніякай інфармацыі. І для ўсіх, каму я распавядаю, гэта шок", - кажа Уладзіслаў. Маладзечаншчына і Валожыншчына славяцца сваімі ландшафтамі. А блізкасць да Мінска даўно зрабіла гэтыя мясціны своеасаблівай "Швейцарыяй": вясковыя хаты, хутары і проста маляўнічыя надзелы раскупілі даўно і дорага. Тут жа знаходзяцца і знакамітыя "Шаблі", на якія ўлетку зьбіраюцца сотні аматараў музыкі і забаваў на фэстываль "Вольнае паветра".

Юркоў арганізаваў суполку ў сацыяльных сетках і рэгулярна выкладае ў яе абнаўленні. Сцвярджае, што праектам прадугледжаная санітарная зона ў 1 км, а па нормах мусіць быць ня менш за 2 км. У гэтую зону, па словах Юркова, трапляюць многія навакольныя вёскі.

Інжынер-геолаг па прафесіі, Юркоў знайшоў значныя памылкі і ў справаздачы па ацэнцы ўздзеяння свінакомплексаў на навакольнае асяроддзе.

Доктар Марыя Байкова сьцвярджае, што цяпер у Пяршаях відаць, што комплекс не дае рады ўсім адкідам. Такі ж лёс яна прадракае і новым праектам Чыжа каля Маладзечна. 1 снежня а 18 гадзіне грамадскасьць чакаюць на абмеркаванне ў Маладзечанскім райвыканкаме. Але Марыя кажа, што калі рашэнне прынятае, то ўсе іхныя дзеянні проста "барацьба з паветранымі млынамі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео