BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Не даваць у эфір песні на беларускай мове - палітыка дзяржаўнага радыё "Віцебск"

26.11.2014
Не даваць у эфір песні на беларускай мове - палітыка дзяржаўнага радыё "Віцебск"
Пра гэтае адкрыта заявіла музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна.

Тое, што большасць беларускіх радыёстанцый лічаць кампазіцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны праспяваныя на беларускай мове, пацвердзілася чарговы раз, паведамляе tuzin.fm.

Лідар гурту HandmadE Яўген Валошын сутыкнуўся з адмовай, калі прапанаваў да ратацыі на радыё «Віцебск» сваю новую кампазіцыю «Нямое кіно». Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна, атрымаўшы кампазіцыю, адразу папярэдзіла ў карэктнай форме, што кампазіцыі на беларускай мове яны не ставяць.

«Не хачу, каб гэта выглядала на скаргу, бо дзяўчына з радыё з увагаю паставілася да майго звароту, паслухала, адказала. Проста такая сітуацыя склалася канкрэтна ў Віцебску, я думаю. Даюць свае вынікі помнікі прарасійскім дзеячам. Ды яшчэ можа недагляд мясцовага аддзела культуры, які курыруе гэтае радыё», – пракаментаваў гэты выпадак лідар HandMadE.

Песні гэтага гурту раціруюцца на іншых беларускіх дзяржаўных радыёстанцыях, у прыватнасці на радыё «Гродна», «Мінская хваля», радыё «Сталіца». Гурт таксама пастаянна запрашаюць на здымкі тэлеканал АНТ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео