BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чытачы абралі Алексіевіч, але прэмію атрымаў былы вайсковец Прылепін

26.11.2014
Чытачы абралі Алексіевіч, але прэмію атрымаў былы вайсковец Прылепін
Личности
Расійскую прэмію "Вялікая кніга" аддалі Захару Прылепіну, хаця большасць чытачоў прагаласавала за кнігу Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд".

Сёлета расейскую прэмію "Вялікая кніга" атрымаў раман Захара Прылепіна "Обитель". Другая прэмія ў Уладзіміра Сарокіна за раман "Теллурия", а трэцюю атрымаў Уладзімір Шароў за кнігу "Возвращение в Египет", паведамляе "Радыё Свабода".

Пры гэтым, паводле апытання на сайце прэміі, чытачы аддалі перавагу кнізе беларускай пісьменьніцы Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд".

Прэміяльны фонд прэміі "Вялікая кніга" складае 6,1 млн расейскіх рублёў. 

Напярэдадні вызначэньня пераможцаў Святлана Алексіевіч паведаміла, што вельмі некамфортна пачуваецца ў шорт-лісце разам з Захарам Прылепіным: 

"Адчуваю сябе вельмі, вельмі некамфортна. Справа ў тым, што гэты чалавек абсалютна іншых перакананняў. Я лічу, што пісьменнік, які прапаведуе вайну, абараняе яе і яму гэта падабаецца, - гэта не пісьменнік, не прафесіянал. Гэта чалавек нейкай іншай прафесіі".

24 лістапада скончылася традыцыйнае чытацкае галасаванне "Вялікая кніга", паводле якога першае месца атрымала Святлана Алексіевіч. Захар Прылепін - на другім.

"У народным галасаваньні я перамагла Захара Прылепіна. Гэта мяне пераканала ў тым, што ня ўсе тут з'ехалі з глузду і ня ўсіх захапіла мілітарысцкая гістэрыя. Мне здаецца, што людзі самі збянтэжаныя і разгубленыя. Ёсць нармальныя людзі. Народнае галасаванне мяне вельмі парадавала. Нават не з-за таго, што я перамагла, а з-за таго, што не атрымаў першае месца Захар Прылепін, які вельмі нахабна ішоў да перамогі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео