BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шведскія праваабаронцы заклікалі свой урад падтрымаць Алену Танкачову

25.11.2014
Шведскія праваабаронцы заклікалі свой урад падтрымаць Алену Танкачову
У сувязі з магчымай дэпартацыяй з Беларусі праваабаронцы прадстаўнікі шведскай Östgruppen заклікалі ўрад Швецыі дзейнічаць у падтрымку калегі да разгляду яе справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Паводле лідэра Östgruppen Марціна Углы,кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Маргот Вальстром гэтымі днямі заявіла ў парламенце, што беларуская палітыка Швецыі павінна заняць дакладную пазіцыю што да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека, уключна з ужываннем санкцыяў. Цяпер яна можа прадэманстраваць, наколькі сур’ёзныя былі гэтыя словы. Спадарыня Вальстром павінна публічна выказаць сваю адназначную падтрымку Алене Танкачовай, а таксама актыўна працаваць у кірунку таго, каб уключыць адказных за рашэнне аб дэпартацыі ў спіс тых чыноўнікаў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі ЕС.

У заяве швецкіх праваабаронцаў адзначаецца, што перавышэнне хуткасьці на дарогах пры кіраванні аўтатранспартам, у чым фармальна абвінавачваюць маючую расейскі пашпарт кіраўніцу мiнскага Фонду прававой трансфармацыi Lawtrend Алену Танкачову, ніколі дагэтуль не служыла падставай, каб замежным грамадзянам адмаўляліся працягнуць від на жыхарства, паведамляе Радыё Свабода. Прадстаўнікі Östgruppen лічаць, што рашэнне аб скасаванні віду на жыхарства і высылцы — палітычна матываванае.

«Відавочна, што Танкачова пакараная за сваю праваабарончую працу. Рэжым проста спрабуе прыбраць перад прэзідэнцкімі выбарамі ў наступным годзе сваіх апанентаў», — кажа Марцін Угла. На яго думку, вельмі важна, каб Швецыя і ЕС выказалі сваё стаўленне адносна такіх дзеянняў Мінску.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео