BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Баранавіцкія актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай

15.11.2014
Баранавіцкія актывісты накіравалі калектыўны ліст у падтрымку Алены Танкачовай
Асобны зварот накіраваны начальніку па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксею Бегуну з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.

Кіраўнікі і сябры мясцовых грамадскіх арганізацый і філій палітычных партый 14 лістапада накіравалі калектыўны ліст у падтрымку старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алены Танкачовай.

– Мы ведаем спадарыню Алену як таленавітую праваабаронцу і шчыра падтрымліваем яе актыўную грамадзянскую пазыцыю. Вельмі шкадуем, што стан справаў у нашай краіне не дае магчымасьці працаваць тут людзям, якія імкнуцца да станоўчых пераменаў у нашым грамадстве. Спадзяемся на яе хуткае вяртанне і надыход лепшых часін, калі да нас свабодна будуць прыязжаць разумныя, адукаваныя, таленавітыя, шчырыя людзі і працаваць у вольнай Беларусі. Таму мы далучаемся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны ў справе падтрымкі Алены Танкачовай, – паведаміла «Вясне» грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што баранавіцкія актывісты накіруюць асобны зварот на імя начальніка па грамадзянству і міграцыі МУС РБ Аляксея Бегуна з мэтаю пераглядзець рашэнне і аднавіць від на жыхарства ў Беларусі Алены Танкачовай.

Калектыўны зварот падпісалі: ПЦ “Вясна” - Гоўша Сяргей, ТБМ - Ярашэвіч Галіна, БАЖ - Белы Алесь, АГП - Камбалава Анжэла, Рух “За свабоду” - Сырыца Віктар, БХД - Малашчанка Таццяна, БСДП - Болбат Вячаслаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео