BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналіста "Белсата" Алеся Залеўскага зноў будуць судзіць

14.11.2014
Журналіста "Белсата" Алеся Залеўскага зноў будуць судзіць
Личности
nn.by
Залеўскі перакананы, што выклік звязаны з яго рэпартажам пра карупцыю ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які ён здымаў у Слоніме.

Слонімскі РАУС выклікае "на размову" журналіста Алеся Залеўскага "ў якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу", паведамляе baj.by.

Як паведаміў тэлеканал "Белсат" 13 лістапада са спасылкай на самога журналіста, ён атрымаў афіцыйную позву, але пазней за прызначаны тэрмін яўкі. Журналіст перакананы, што выклік звязаны з яго рэпартажам пра злоўжыванні і карупцыю ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які ён здымаў у Слоніме.

Начальнік Слонімскага РАУС Валерый Раманчук, да якога датэлефанаваўся тэлеканал, паведаміў, што ў дзеяннях журналіста "заўважаны склад адміністрацыйнага правапарушэння", і яго справу накіруюць у суд.  

Алесь Залеўскі - штатны супрацоўнік Польскага грамадскага тэлебачання TVP, часткай якога з'яўляецца "Белсат", аўтар і вядоўца праграм "Людскія справы" і "Рэпартаж Залеўскага".

Гэта ўжо другая адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго цягам бягучага года. У маі Карэліцкі раённы суд пакараў журналіста штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ" (арт. 22. 9 ч 2. КаАП). Падставай стаў рэпартаж пра прыватны краязнаўчы музей у Міры.

Нагадаем, што 13 лістапада стала вядома пра чарговую (трэцюю па ліку) адміністрацыйную справу ў дачыненні да гродзенскага журналіста Андрэя Мялешкі. Яго звінавачваюць у парушэнні гэтага ж артыкулу КаАП за інтэрв'ю з прафесарам гродзенскага ўніверсітэта Валерам Чарапіцам для "Беларускага Радыё Рацыя".

Такім чынам, на сёння налічваецца ўжо 12 адміністрацыйных спраў, заведзеных цягам 2014 года ў дачыненні да журналістаў за супрацоўнцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео