BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бабруйскія галадоўнікі: Нас хацелі выкарыстаць

12.11.2014
Бабруйскія галадоўнікі: Нас хацелі выкарыстаць
Рабочыя адмовіліся ад прапановы кіраўніцтва горада знайсці іншую працу.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў удзельнік галадоўкі Мікалай Жыбуль:

"Мы разлічвалі, што нам пойдуць на сустрэчу і дапамогуць вырашыць пытанне. Але апынулася, што першапачаткова яны не гатовыя ісці на нейкія саступкі. Упор рабілі на тое, што мы не прайшлі ўсе працэдуры, не звярнуліся ў суд. Яны запрасілі мясцовае тэлебачанне, зрабілі шоў, хацелі нас выкарыстаць там. Мы зразумелі, што нічога не будзе, і сышлі".

На сустрэчу сабралося шмат бабруйскіх чыноўнікаў і старшыня гарвыканкама. У кабінет рабочых запрашалі па адным. На сустрэчу выклікалі па тэлефоне — Жыбуль звязвае гэта з розгаласам у СМІ.

Старшыня гарвыканкама прапанаваў галадоўнікам уладкавацца на іншую працу. Жыбуль кажа, што адпрацаваў на заводзе больш за 30 гадоў, і хоча два гады да пенсіі дапрацаваць на родным прадпрыемстве.

Нагадаем, галадоўку трымаюць былыя рабочыя Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка. Яны лічаць, што пазбавіліся працы за сяброўства ў Свабодным прафсаюзе Беларускім. У кастрычніку яны і яшчэ некалькі актывістаў незалежнага прафсаюзу звярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак адказу не дачакаліся. Менавіта жаданне данесці да кіраўніка дзяржавы інфармацыю пра сітуацыю на заводзе і стала прычынай галадоўкі.

Зараз да акцыі далучыліся таксама дзве жанчыны. Гэта работніца завода Аксана Кернажыцкая, якая галадае на працоўным месцы, і супрацоўніца Бабруйскай раённай бібліятэкі Святлана Грыцэнка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео