BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мілінкевіч можа стаць рэктарам ЕГУ

10.11.2014
Мілінкевіч можа стаць рэктарам ЕГУ
Личности
svaboda.org
Кандыдатура палітыка разглядаецца сярод іншых.

У выпадку прызначэння на гэтую пасаду ўдзел палітыка ў выбарчай кампаніі 2015 года будзе пад вялікім пытаннем, паведамляе "Еўрарадыё".

"Я таксама ў інтэрнэце пра гэта прачытаў. Але пакуль заўчасна абмяркоўваць, даваць інтэрв’ю. Я ведаю, што абмяркоўваюцца розныя кандыдатуры. З Беларусі, не з Беларусі, амерыканскія грамадзяне, літоўскія, беларускія. Рашэнняў пакуль ніякіх няма", - кажа Аляксандр Мілінкевіч.

У спісе кваліфікацыйных патрабаванняў да будучага рэктара ЕГУ значацца: доктарская ступень або яе эквівалент, лідарскія якасці, здольнасць да пераўтварэнняў, вопыт працы на кіраўнічай пасадзе вышэйшага звяна ва ўніверсітэце, прадпрымальнасць, бездакорная сумленнасць, энергічнасць, жыццярадаснасць і фінансавая праніклівасць.

І здаецца, што Аляксандр Мілінкевіч падыходзіць амаль па ўсіх пунктах - чатыры гады загадваў кафедрай універсітэта ў Алжыры, восем гадоў быў дацэнтам Гродзенскага універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, стажыраваўся ў Францыі, ЗША, Германіі. Адказваючы на прамое пытанне аб жаданні ці нежаданні стаць рэктарам ЕГУ, Аляксандр Мілінкевіч не хавае, што тэма вышэйшай адукацыі для яго далёка не чужая.

"Ведаеце, гэта надзвычай складанае пытанне і мне не хацелася б яго цяпер абмяркоўваць, пакуль няма ніякай канкрэтыкі. Разважаць, гэта не вельмі… Вядома, я чалавек, які 25 гадоў працаваў у вышэйшай адукацыі, ва універсітэце. І вельмі цаню Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, хачу, каб гэты праект і далей развіваўся, павярнуўся да Беларусі", - гаворыць палітык і грамадскі дзеяч.

Адным з патрабаванняў да будучага рэктара, не прапісаным адкрыта на афіцыйным сайце, з’яўляецца адмова ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны. У Аляксандра Мілінкевіча, які па-ранейшаму разглядаецца ў якасці магчымага адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах, з гэтым могуць быць праблемы.

Прадстаўніца студэнтаў у Сенаце ЕГУ Марыя Сляпцова расказвае, што чуткі аб магчымым прызначэнні Мілінкевіча на пасаду рэктара па ўніверсітэце ходзяць. Але ўспрымаюцца пакуль хутчэй як жарт - рэальнай інфармацыі пра магчымыя кандыдатуры ў студэнтаў універсітэта яшчэ менш, чым у журналістаў.

Марыя кажа, што большасці студэнтаў увогуле не да перамен у адміністрацыі - занятыя сваёй вучобай. А вось больш актыўныя студэнты, вядома, кандыдатуру будучага рэктара абмяркоўваюць і хацелі б бачыць на гэтай пасадзе беларуса.

"Студэнты, вядома, больш сканцэнтраваныя на вучобе і іх не вельмі хвалююць пытанні пераменаў у адміністрацыі. З іншага боку, больш актыўныя студэнты, з якімі я размаўляю, кажуць, што больш хацелася б беларускага рэктара".

Прыём заявак на пасаду рэктара ЕГУ завяршаецца 21 лістапада. Новы рэктар павінен пачаць працу на пасадзе з пачаткам 2015 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео