BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Севярынец навучыць крэатывіць і ладзіць канцэрты

09.11.2014
Павел Севярынец навучыць крэатывіць і ладзіць канцэрты
Аднаўляюцца знакамітыя курсы "Дыджэі Адраджэння". Першы занятак адбудзецца ўжо заўтра 11 лістапада ў офісе Партыі БНФ.

Заснавальнік курсаў - сустаршыня огкомитета партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), былы палітвязень Павал Севярынец распавёў, што на курсах вучаць  маладых актыўных людзей займацца арганізацыйнай працай.

- Рыхтуюцца людзі, якія могуць праводзіць яркія мерапрыемствы, канцэрты, арганізоўваць разнастайныя шоў, быць грамадскімі лідэрамі, крэатывіць ў галіне PR - і пры гэтым закладваць каштоўнасны падмурак для маладога пакалення, - цытуе Севярынца прэс-служба БХД.

Падрыхтоўка вядзецца адразу па некалькіх кірунках: інфармацыйныя тэхналогіі, псіхалогія масавая ды індывідуальная, практычныя выпрабаванні. Будучыя ды-джэі адпраўляюцца, так бы мовіць, "з парашутам” у глыбокія беларускія мястэчкі, каб праводзіць там шоў Беларушчыны, камандна робяць акцыі, якія павінны трапіць у нацыянальныя СМІ, арганізоўваюць віктарыны і гэтак далей.

Увесь працэс заснаваны на тым, што за кожнае хатняе заданне, за кожнае выпрабаванне, за кожны выступ ды-джэям налічваюцца балы. Пачатковы рэйтынг даецца пасля тэсту. І 12 лепшых - паводле гэтага рэйтынгу - урэшце становяцца пераможцамі курсаў.

Пачыналіся курсы "Дыджэі Адраджэння" у 1999-м у арганізацыі "Малады Фронт". За ўсю гісторыю курсаў было падрыхтавана амаль 100 ды-джэяў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео