BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскі помнік Караткевічу перанясуць, каб пашырыць дарогу

25.10.2014
Віцебскі помнік Караткевічу перанясуць, каб пашырыць дарогу
Прычына - будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквера каля плошчы Леніна.

Помнік Уладзімеру Караткевічу, усталяваны ў 1994 годзе на скрыжаванні вуліц Чэхава і Суворава, дэмантуюць і перанясуць у іншае месца - глыбей у сквер, які пачынаецца ад плошчы Леніна і ідзе да ўзбярэжжа Дзвіны. З нядаўняга часу ён называецца "Скверам у гонар 70-годдзя заснавання Віцебскай вобласці", піша Радыё "Свабода".

Недзе на гэтай самай "восі, якая пралягае ад будынка філармоніі да Дзввіны", знойдзецца месца і перанесенаму помніку, і новаму Сафійскаму сабору, які плануюць узвесці ў Віцебску.

Паводле слоў галоўнага віцебскага архітэктара Віталя Дубіка, пераносіць будуць і яшчэ адзін культурны аб’ект - будынак, у якім месціцца музей Міная Шмырова, помнік архітэктуры пачатку 20 стагодзьдзя. Яго таксама перанясуць і адновяць "недзе на тэрыторыі скверу".

Помнік Уладзімеру Караткевічу ўжо пераносілі, матывуючы гэта "перспектыўным развіццём гораду", - у Воршы. Гэта адбылося напярэдадні "Дажынак-2008". Якраз на месцы помніка пастанавілі збудаваць прыбіральню ў рэканструяваным Прыдняпроўскім парку. Пасля рэканструкцыі парк стаў называцца дзіцячым. І помнік пісьменніку-земляку, зроблены скульптарам Ігарам Голубевым, "перасялілі" ў атачэнне мульцяшных персанажаў - кракадзіла Гены, Чабурашкі, Нязнайкі ды іншых, паміж гушкалак і арэляў.

Ніякіх грамадскіх абмеркаванняў наконт пераносу помнікаў ні тады ў Воршы, ні цяпер у Віцебску не праводзілася.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео