BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Севярын Квяткоўскі: Беларускасць - гэта не мода, гэта патрэба

22.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Севярын Квяткоўскі: Беларускасць - гэта не мода, гэта патрэба
На здымку: гурт "Стары Ольса". Фота news.vitebsk.cc
Чаму Філіп Чмыр ненавідзіць беларускую мову, але знешнія раздражняльнікі для беларусаў-"немаўлят" на шляху сталення - N.R.M., "Крама" і Караткевіч?

Днямі ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага "Як стаць беларусам. 100 гісторый". Гэты зборнік літаратара, журналіста і блогера ўвабраў 100 інтэрв’ю з беларусамі з розных куткоў краіны, якія распавядаюць пра асабісты шлях да беларускасці і мовы, а таксама дзеляцца меркаваннямі наконт таго, каго мажліва лічыць беларусам, і што рабіць, каб адпавядаць гэтаму высокаму званню.

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з аўтарам-складальнікам зборніку, каб даведацца, як ён сам стаў беларусам, і ці варта выкрэсліваць з беларусаў тых, хто па розных прычынах не ведае матчынай мовы.

Пазбавіцца ад рудыментаў камуністычнай ідэалогіі

- Севярын, а як вы самі сталі беларусам? Распавядзіце пра асабісты шлях да беларускасці.

- У мяне насамрэч не было такіх рэзкіх пераўтварэнняў, бо мае бацькі чыталі мне перыядычна казкі на беларускай мове, хоць у жыцці размаўлялі па-расейску. І яны былі абсалютна не ідэалагізаваныя, камуністычная ідэалогія на іх не ўздзейнічала. Бацька - мастак, маці - актрыса.

Мы з сябрамі разважалі і прыйшлі да высновы, што досыць шмат людзей, нават якія нічога не ведалі пра гісторыю Беларусі і не размаўлялі па-беларуску, не мелі рэзкіх пераўтварэнняў. Тут шмат чаго залежыць менавіта ад асяроддзя, у якім ты гадаваўся.

Для мяне беларускасць сёння - гэта чалавецкасць. Не чалавечнасць, а менавіта чалавецкасць. Таму што ўсе праблемы, якія мы зараз вымушаныя разграбаць, узніклі праз савецкую ідэалогію. Нават, калі браць самы яркі маркер беларуса - беларускую мову: яшчэ сорак гадоў таму большасць насельніцтва гаварыла па-беларуску. Бо жыло на вёсцы, у першую чаргу. І ўся гэтая хваля русіфікацыі праз адукацыю і дыскрымінацыю невідавочную была звязаная з камуністычнай ідэалогіяй.

Таму, на мой погляд, стаць беларусам - гэта пазбавіцца ад рудыментаў дастаткова чалавеканянавісніцкай ідэалогіі, дзе ўсе - ворагі.

Вось я з вамі зараз размаўляю, а ў гэтую хвіліну ў Фэйсбуку разгортваецца чарговы, я б не сказаў, што халівар, але такая, ўмоўна кажучы, буча. Вядомы рок-музыка Філіп Чмыр напісаў, што ён ненавідзіць беларускую мову, як і ўсё тое, што яму навязваюць. З большага каментары пад гэтым пацешныя, з яго іранізуюць.

Вось ужо беларускую мову яму навязваюць, і гэта ў краіне, дзе яшчэ 25 гадоў таму можна было пацярпець толькі за тое, што ты несанкцыянавана вадзіў карагоды на свяце гукання вясны! Не кажучы пра больш даўнія часы, калі за беларускія вершы людзей адпраўлялі ў турму.

"Мая бабуля не ведала, што такое Беларусь"

- У зборніку - 100 гісторый, але іх было значна больш. Былі два праекты, якія дзяліліся на "як я стаў беларусам" і "быць беларусам" - усяго больш за 300 гісторый, з якіх я адабраў 100 найбольш красамоўных, на мой погляд, і падзяліў на розныя шляхі. Хтосьці стаў беларусам праз пратэсты, хтосьці - праз бабуль і дзядуль, якія самі не ўсведамлялі сябе беларусамі.

Напрыклад, у вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёну, дзе жылі мае, нацыянальнасць адсутнічала ў прынцыпе, яны проста яе не разумелі. Я прыязджаў туды раз на паўгады, жыў там і размаўляў на натуральнай беларускай мове. Тое, што мы называем трасянкай, там такога было хіба што 5%. І мая бабуля, якая нарадзілася ў канцы XIX стагоддзя, не ведала, што такое Беларусь.

Дык вось хтосьці праз старых людзей пераняў жывую мову і любоў да сваёй хаты, вёскі. Сяляне не думалі такімі катэгорыямі як любоў да краіны, нацыі. Яны любілі свае лес і раку.

Хтосьці прышоў праз логіку. А камусьці, як мне ў школе, бракавала ведаў пра гісторыю Беларусі да 17-га году.

Але, ўсё ж такі, самы галоўны чыннік, які прымушае чалавека неяк самавызначыцца, гэта патрэба свайго.

Стаматолагі, будаўнікі і праграмісты

- Вы кажаце, што галоўнае для беларуса - чалавецкасць. Ці абавязкова тады пры гэтым беларусу ведаць сваю мову?

- Важна стаўленне людзей да беларускай мовы, і з дасследванняў - як незалежных, так і дзяржаўных - я з радасцю сабе адзначаю, што большасць беларусаў добра ставіцца да беларускай мовы.

- Адна з рэцэнзентак вашай кнігі заўважыла, што асяроддзе беларускай інтэлігенцыі ў зборніку непадобнае да праўды праз сваю гамагеннасць. Маўляў, з гісторыі ў гісторыю - адное і тое ж: Караткевіч, беларускія гурты, гонар і зноў Караткевіч. Ці хочаце аспрэчыць гэта? 

- У самой кніжцы - большасць людзей гуманітарных заняткаў, бо яны больш за астатніх умеюць гаварыць. Але, тым не менш, ёсць тут і інжынеры, стаматолагі, будаўнікі, праграмісты - людзі не творчых, а тэхнічных заняткаў. А калі браць увесь праект, усе 300 інтэрв’ю, я б сказаў, што дзесьці толькі 40% - людзі творчых заняткаў.

Сэнс быў у тым, каб апытаць людзей розных заняткаў і, што вельмі важна, каб была прадстаўлена ўся геаграфія Беларусі. Таму я аспрэчваю рэцэнзентку. А самі, яшчэ неапрацаваныя, тэксты ёсць у сеціве і, у адрозненне ад кніжкі, там падпісаны занятак кожнага чалавека. А ў кніжцы - не падпісаны, бо сэнс ня ў тым, чым займаецца чалавек, а ў ягонай гісторыі.

А Караткевіч і беларускамоўныя рок-гурты накшталт N.R.М. і "Крамы", думаю, абсалютныя лідары па знешнему ўплыву. Знешнія раздражняльнікі. 

Беларуская ідэнтычнасць - больш не маркер палітычный пазіцыі

- Ці існуе сёння мода на беларускасць?

- За апошнія двадцаць гадоў мы навучыліся пэўныя рэчы прамаўляць не наўпрост, а крыху маскіраваць думкі. Насамрэч, гэта ніякая не мода. Гэта натуральнае запатрабаванне дастаткова вялікай часткі грамадства. Мы памятаем, што ў 90-я і напачатку 2000-х беларуская мова асацыявалася з палітычнай дзейнасцю. Праз пэўны час людзі стаміліся праз мову атрымліваць праблемы ад ўладаў і сцішыліся. І апошнія дзесяць гадоў быў застой, беларуская ідэя нібыта знікла, схавалася ў гета.

Але паціху, я бачу, ужо нават і дзяржава зразумела, што на адной ідэалогіі Вялікай Айчыннай вайны ня выядзеш, тым больш, што прыватызаваць яе немагчыма.

Пректы "Будзьма", "Мова нанова", "Мова ці кава", гістарычныя праекты на БТ - усё гэта сведчаць пра тое, што беларуская ідэнтычнасць перастала быць маркерам палітычнай пазіцыі. І дзяржава ўжо капіруе напрацоўкі недзяржаўных ініцыятываў, і грамадства стала больш лаяльным да мовы. Гэта не мода, гэта патрэба.  

     

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео