BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Корбан: Форум «Палітвязні Беларусі» - найперш пасланне Захаду

16.10.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Алег Корбан: Форум «Палітвязні Беларусі» - найперш пасланне Захаду
Арганізатары форуму разумеюць, што правядзенне мерапрыемства не паўплывае наўпрост на вызваленне палітычных зняволеных, але нагадае заходнім палітыкам пра першаснасць маральнасці ў размове з Мінскам.

У анонсах форуму «Палітвязні Беларусі», што пройдзе 16 кастрычніка ў Мінску, лаканічна гаворыцца, што на мерапрыемстве будуць абмеркаваныя магчымыя падыходы беларускіх і замежных структур дзеля найхутчэйшага вызвалення палітычных зняволеных. Алег Корбан, старшыня грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» - аднаго з ініцыятараў форуму, кажа што тут на першым месцы менавіта маральны аспект праблемы.

- Вельмі важна паказаць, што ніхто не забыты і нічога не забыта. Паказаць і тое, што тэма палітвязняў мусіць заставацца першай у парадку дня — у першую чаргу ў заходнікаў, - кажа Алег Корбан у інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі». - Бо сёння, можна сказаць, назіраецца такая тэндэнцыя, што пытанне праблемы палітычных вязняў нібыта саступае некаторым іншым. Маўляў, на тле падзеяў ва Ўкраіне такая праблема, як наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі – гэта не зусім як бы тэма для размовы. Ініцыятары ды арганізатары правядзення такога форуму ў Мінску якраз і лічаць, што варта, каб гэтае пытанне ўсё-такі заставалася найпершым у стасунках Захаду і Мінску. І калі адбываюцца пэўныя камунікацыі беларускай улады з еўрапейцамі, то ў гэтых камунікацыях пытанне палітзняволеных у размове з афіцыйным Мінскам мусіць быць прыярытэтным.

Корбан зазначае, што «тут відавочна зразумела, што пасля такога форуму не ўдасца вызваліць палітвязняў, наўпрост яго правядзенне не паўплывае на іх выхад на волю, але гэта мае ў першую чаргу маральны аспект».

- Каб падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі, іх родных. Гэта, лічу, будзе добрым маральным чыннікам. Родныя палітзняволеных, дарэчы, таксама запрошаныя на форум. І ўвогуле такога маштабнага мерапрыемства на гэтую балючую тэму ў Беларусі не было ніколі. Будуць і сваякі тых, хто з'ехаў, хто зараз знаходзіцца за кратамі, каго ўжо зусім няма з намі.

На думку грамадскага актывіста, еўрапалітыкі не мусяць забывацца на першаснасць праблемы палітвязняў у перамовах з беларускай уладай, якія, безумоўна, актывізаваліся.

- Перад тым, як весці перамовы паміж Палатай прадстаўнікоў і ПАСЕ, вырашаць нейкія эканамічныя пытанні ўсё ж такі мусяць быць вызваленыя ўсе палітвязні, як працягвае настойваць большасць палітычных партый ды арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Першае пытанне – свабода ўсіх палітычных апанентаў рэжыму і ўвогуле закрыццё гэтага пытання. Закрыццё ў шырокім сэнсе – абавязкова трэба далучаць тэму прэвентыўных затрыманняў.

Мяркуецца, што будзе прыняты зварот да еўрапейскім палітыкаў і дыпламатаў.

- Сумеснай рэзалюцыі ці пэўнага паслання яшчэ не рыхтавалі, але, наколькі я ведаю, нешта такое – кшталту звароту да дыпламатаў – плануецца падчас форуму.

Акрамя таго, «будзе прадстаўлены спіс людзей, якія сталіся нейкім чынам непажаданымі Лукашэнку за 20 год ягонага праўлення».

- Там некалькі соцень. Будуць улічаны не толькі тыя, хто атрымаў турэмныя тэрміны, але ўсе, хто патрапіў пад рэпрэсіі ўлады. Зразумела, сюды ўключаныя і тыя, хто знік без звестак за гэты час.

Між тым, у бліжэйшыя дні ў Беларусі на аднаго палітвязня можа стаць больш. Як заявіў падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, калі пасля разгляду касацыйнай скаргі нядаўна асуджанага гомельскага актывіста Юрыя Рубцова прысуд не будзе зменены, ён будзе прызнаны палітычным зняволеным.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео