BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Дзярновіч: Славяне - вынік візантыйскага эксперыменту

15.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Алег Дзярновіч: Славяне - вынік візантыйскага эксперыменту
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Візантыйская канцэлярыя загадала Кірылу прыдумаць для нас пісьмо, каб пераключыць наш моўны код. Дык хто мы - маргінэз заходніх балтаў, штучна сканструяваны этнас, ці ўсё так, як было ў міфах?

Адзіная цьмяная і загадкавая супольная этнічнасць Еўропы

"Ethnoi ці gentes? Феномен этнічнасці у Сярэднявеччы" - адкрытая лекцыя з такой назвай беларускага гісторыка Алега Дзярновіча сабрала слухачоў у Мінску 14 кастрычніка.

Гэта ўжо перадапошняя і восьмая па ліку лекцыя з цыклу пад агульнай назвай "Галоўнае пытанне". У яго межах сябры калегіюма Лятучага ўніверсітэта прадстаўляюць свае роздумы і адказы на пытанні, якія, на іхняе гледзішча, сёння з’яўляюцца найбольш важнымі.

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" прапануе самыя цікавыя вытрымкі з лекцыі гісторыка, археолага, кандыдата гістарычных навук і дацэнта, які распавёў пра феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы.

- Вядомы амерыканскі славіст Фларын Курта напісаў кніжку пра стварэнне славян ("Станаўленне славянаў". - ЕўраБеларусь). У чым яго канцэпыцыя? Там вельмі сур’ёзная аргументацыя, што з усіх індаеўрапейскіх народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы мы можам нешта пэўнае казаць пра раннюю гісторыю вельмі многіх народаў. Нешта - пра балтаў, нешта - пра кельтаў, мы можам казаць пра перамяшчэнне германцаў, пра іранцаў. Адзіная супольная этнічнасць Еўропы, пра якую, ў прынцыпе, не ясна, гэта славяне.

Хто такія славяне? Ні ў агульнагістарычнай, ні ў археалагічнай літаратуры вы не знойдзеце сабе пэўнага адказу, разумееце? Быццам бы прынята, што славянаў маркіруе адна археалагічная культура - пражская. І быццам бы ў нас, на Заходнім Палессі, знаходзяць асобныя паселішчы, якія можна маркіраваць. І вось быццам гэта паказвае нам інвазію славянаў з VII-VIII стагоддзяў. А да гэтага мы нічога не маем!

Маем, як піша Курта, у VI стагоддзі ўзгадку пра аднаго царка. Нават імёнаў не ведаем гэтых  міфічных славянаў. І што даводзіць Курта? Славяне - гэта проста прадукт Візантыйскай канцэлярыі.

Этнас "славяне" прыдумала і сканструявала Візантыйская канцэлярыя?

- Візантыі як імперыі, якая прэтэндуе на вышэйшую цывілізацыйную, палітычную і ваенную ролю, прыходзілася мець справы з усімі народамі, якія яе атачалі. І кожнаму народу ці супольнасці трэба было даць свой цэтлік, бірку, пазначыць яго. І вось у Візантыйскай канцэлярыі адбылося такое маркіраванне славянаў. Нейкая такая супольнасць, якая жыве ў Аварскім каганаце.Тыя варвары, з якімі сутыкалася Візантыя, былі пазначаны ёй як склавіны.

Метадалагічна канцэпцыя, можна сказаць, рэвалюцыйная. Паводле Курты, гэта сітуацыя V-VII стагоддзяў нашай эры. А як фармуецца народ, які абазвалі склавінамі, славянамі? Адно з самых слабых месцаў у канцэпцыі Курты тое, хто ж такія склавіны: гэта сама назва, ці назва выведзена ўласна візантыйцамі? Ён піша, што, магчыма, гэта была назва групоўкі, якая потым перанеслася на ўсіх іншых прадстаўнікоў гэтай супольнасці. А ўвогуле ён разважае пра тое, як фармуюцца такія супольнасці - яны таксама канструююцца.

Самае галоўнае ў канцэпцыі Курты - гэта тое, што этнічнасць ёсць непазбежная прыкмета сацыяльнасці. У яго сустракаецца тэрмін "big man", вялікі чалавек. Нейкія вялікія людзі паспяхова захопліваюць уладу і падпарадкоўваюць сабе насельніцтва.

Старажытныя паліглоты

- Ёсць адна сур’ёзная праблема: мова. Наколькі яна працуе ў гэтай сістэме і з’яўляецца этнавызначальнай? У канцэпцыі Курты мова мае вельмі малое значэнне, у тым ліку таму, што ў старажытнасці не было такой моўнай рэгламентацыі. Гэта мы сёння ходзім у школкі, маем слоўнікі і граматыкі. А людзі ў старажытнасці даволі лёгка пераходзілі з аднаго моўнага узуса (тое, што выкарыстоўваецца ў гаворцы) на іншыя. Слоўнікавы запас быў сціплейшы тэрміналагічна.

Так што перайсці з адной мовы на іншыя тады не складала вялікай праблемы, куды важнейшым быў фактар сакральнасці. Культ для супольнасці быў больш важны за моўныя асаблівасці. Курта выкарыстоўвае метафару, што славяне ўзніклі не ў палескіх балотах, а ў адрыянавый мяжы, якую адбудоўваў імператар Адрыян, і на якую, дарэчы, пайшлі каласальныя сродкі.  

Злучаныя Напалеонам

- У канцэпцыі Курты прынцыпова ляжыць інструменталізм. Паводле яго, этнічнасць у старажытнасці можна канструяваць, ці адбудоўваць.

Трэба сказаць, што ўяўленне пра этнас як пра нейкую гамагенную супольнасць дасталіся нам ад рамантызма, што тлумачыцца інтэлектуальнай і культурнай сітуацыяй пачатку XIX стагоддзя, фармаваннем нацыянальных пачуццяў па ўсёй Еўропе пад уздзеяннем наполеонаўскай экспансіі.

Сёння гэтая канцэпцыя мае тэрмін, вызначаецца як прымардыялізм (ад лат. primordial - першапачатковы. - ЕўраБеларусь). Паводле гэтай канцэпцыі, сучасныя еўрапейскія нацыі маюць нейкія этнічныя базы, якія праглядаюцца ў старажытнасці. У ёй вельмі актыўна выкарыстоўваецца такая комплексная метафара, што этнасы нараджаюцца, развіваюцца, прыходзяць у заняпад, знікаюць.

Чаму і вугорцы, і германцы лічаць гуна Ацілу сваім?

- А што супрацьстаіць канцэпцыі прымардыялізма? Канцэпцыя канструктывізма, якую мы можам акрэсліць як Венскую школу гістарычнай этнаграфіі. Якія імёны можна прыгадаць? Гелнер, Хабсбаум, Андэрсан. Яны паказалі, што ўяўленне пра існаванне нацый - гэта ідэі новага часу, прадукт эпохі мадэрнізацыі і вынік творчых намаганняў эліт. Высвятляецца, што Курта таксама належыць да гэтай школы.  

Сапраўды можна паспрабаваць праз базу археалагічнага матэрыяла плюс антычны, а таксама візантыйскі прынцып паказаць шлях гэтага канструявання. І калі вы будзеце знаёміцца з ранней гісторыяй Сярэднявечча, здзівіцеся, наколькі лёгка пераходзяць усе гэтыя маркеры этнічнасці, наколькі лёгка яны змяняюцца.

Возьмем Ацілу. Гун - гэта нешта блізкае да цюркаў, але, тым не менш, Аціла ўваходзіць у старажытны вугорскі пантэон. З пункту гледжання сучаснай этналогіі, вугорцы і гуны - вельмі розныя народы. Яны сапраўды ўмоўна належаць да моўнай алтайскай сям’і, але сёння ва Угоршчыне вельмі шмат людзей, якія маюць імя Аціла. І Аціла таксама ўваходзіць ва ўгорскі радавод.

З іншага боку, калі вы возьмеце старажытную германскую традыцыю каралеўскага радавода, то здзівіцеся: згодна ёй, род германскіх каралёў таксама ідзе ад Ацілы.

Аказваецца, у разуменні візантыйскіх альбо рымскіх аўтараў нейкая этнічная супольнасць і войска - гэта вельмі часта сінанімічныя рэчы. Тады зразумела, чаму этнічнасць можа пераключацца, бо войскі фармаваліся з вельмі розных этнічных кампанентаў.

Славяне - маргінэз заходніх балтаў

- Прыхільнікі канструктывісцкага падыходу якраз звязваюць этнічныя і сацыяльныя працэсы старажытнасці. Наколькі гэта можа працаваць датычна нашых тэрыторыяў?

Знакаміты літоўскі гісторык Эдвард Гудавічус, які паходзіць з цвярдыні літоўскага нацыяналізму Коўна, шукаў славянскі антаганізм у межах Вялікага княства Літоўскага і хацеў паказаць яго на прыкладзе таго, як па-рознаму працуюць сацыяльныя структуры ў этнічных супольнасцях. Ён праводзіў этнічную розніцу паміж славянамі і балтамі. 

Бліскучы даследчык Мартынаў паказаў, што славяне - гэта ўвогуле маргінэз заходніх балтаў, якія адпачкаваліся ад балтаў пад удзеяннем альбо італікаў, альбо кельтаў.

Так што моўная розніца існавала ў стражатнысці, але яна не была маркіраваная. І што, вельмі важна, так было да з’яўлення пісьмовай нормы. Пісьмо радыкальна змяніла суітацыю, і мы маем візантыйскі эксперымент.

Нам пераключылі моўны код

- Паходжанне сакральнай славянскай мовы - чыста візантыйскі эксперымент, гэта Кірыл і Мяфодзій, якія жылі ў Фесалоніках, дзе было шмат славянаў. І Візантыя, працягваючы традыцыю размеркавання цэтлікаў, дала загад сканструяваць пісьмовую славянскую мову.

У той час афіцыйнай мовай Візантыйскай імперыі была лаціна, і Кірыл і Мяфодзій бяруць  грэцкую граматыку і ствараюць славянскую мову. Так што моўныя пераходы былі нескладанымі.

Такім чынам, у славянаў ужо была моўная норма, узведзеная Кірылам, якая вельмі адрознівала іх ад балтаў.

Таму, усё ж такі - gentes, стварэнне іншых. Як бачыце, наш народ ставаралі іншыя супольнасці. Моўны код можна пераключыць, як паказвае старажытнасць. Задача Рыма, а потым і Візантыі як Усходнерымскай імперыі, з гэтых ethnoi, неясных народаў, зрабіць gentes, якіх бы яны разумелі і з якімі было б мажліва весці перамовы, замацоўваць стасункі і кантакты.

Можа, гэта вас расчароўвае і крыўдзіць, але прынцып стварэння пісьма для супольнасцяў на прыкладзе Еўропы працуе.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео