BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Амбасадары краін ЕС наведалі фотавыставу смяротнай кары ў Беларусі

08.10.2014
Амбасадары краін ЕС наведалі фотавыставу смяротнай кары ў Беларусі
У Мінску адчынілася выстава фотаздымкаў жанчын, дзяцей якіх дзяржава пакарала смерцю. Аўтар - вядомы фатограф Сяргей Балай.

У Мінску адкрылася фотавыстава Сяргея Балая, прысвечаная праблеме смяротнай кары ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Фотавыстава месціцца ў памяшканні кніжнай крамы выдавецтва "Галіяфы". Экспазіцыя прысвечана праблеме выключнай меры пакарання ў краіне і адбываецца ў межах Тыдня супраць смяротнай кары, якую абвясціла кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнай кары ў Беларусі".

Адкрыццё выставы наведала каля 30 чалавек, у тым ліку амбасадар Велікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл, прадстаўнікі амбасадаў Балгарыі і Чэхіі, а таксама старшыня камітэта па замежным справам парламента Чэхіі, экс-міністр замежных справаў Карэл Шварцэнберг

У межах праекта Балай фатаграфуе маці людзей, пакараных смерцю, паказвае пачуцце іхней страты. 

На выставе - 26 здымкаў, якія распавядаюць гісторыі Любові Кавалёвай (на фота) (маці Уладзіслава Кавалёва, растралянага па абвінавачванню з тэракце ў мінскім метро),

Тамары Селюн (маці Паўла Селюна, пакаранага за падвойнае забойства з асаблівай жорсткасцю), Святланы Жук (маці растралянага за забойства Андрэя Жука) і Вольгі Груновай (маці пакаранага смерцю за забойства Аляксандра Грунова). 

Адной з гераіняў фотапраекта стала узбекская праваабаронца Тамара Чыкунова, сын якой быў растреляны ў Ташкенце.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео