BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пракурор просіць для Юрыя Рубцова тры гады “хіміі”

06.10.2014
Пракурор просіць для Юрыя Рубцова тры гады “хіміі”
6 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адавіўся разгляд крымінальнай справы супраць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова.

Актывіста вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса “Абраза суддзі або народнага засядацеля”. Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцэховіч.

Дзяржаўны абвінаваўца  Гардзеенка запатрабаваў для  Юрыя Рубцова прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды тэрмінам на тры гады, паведамляе ПЦ "Вясна". 

Перад тым намеснік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які назірае за ходам судовага працэсу, заявіў, што калі Юрый Рубцоў бдзе асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, гэта фактычна будзе азначаць, што ў Беларусі з’явіўся новы палітвязень.

Адвакат прасіў апраўдаць Рубцова, паколькі прамых доказаў знявагі суддзі Кірылы Палулеха няма: у красавіку на адміністратыўным працэсе над Рубцовым не вёўся аўдыёзапіс, не праводзілася відэаздымка. Абвінавачванне грунтуецца толькі на паказаннях супрацоўнікаў міліцыі, якія адвольна затрымлівалі Рубцова яшчэ пад час Чарнобыльскага шляху. Таму немагчыма ўпэўнена казаць, ці зневажаў Рубцоў усю судовую сістэму, ці асобнага суддзю. А паказанні такіх сведкаў выклікаюць зразумелыя сумненні.

16 верасня, у першы дзень судовага працэсу, суддзя Наталля Вайцэховіч дапытала Юрыя Рубцова. Ён патлумачыў, што 28 красавіка яго даставілі ў суд Савецкага раёна Мінска напаўаголеным і без акуляраў, што абражала ягоную годнасць. Апроч таго, ён не змог азнаёміцца з матэрыяламі адміністратыўнай справы, паколькі быў без акуляраў. Таму і сказаў, што гэта “не суд, а судзілішча”.

Затым адбыўся допыт пацярпелага – суддзі суду Савецкага раёна Мінска Кірылы Палулеха.

Былі дапытаныя сведкі: супрацоўнікі АМАП Шарко і Андрэй Белы, а таксама супрацоўнік РУУСа Павел Нелюбовіч, якія прысутнічалі пры разглядзе адміністратыўнай справы і сакратарка Дар’я Стасюк, якія пацвердзілі словы суддзі Палулеха, што Рубцоў абразіў суддзю. Яны паведамілі, што Рубцоў нецэнзурна выказваўся, казаў, што гэта не суд, а судзілішча, і назваў суддзю Кірыла Палулеха “падонкам”.

Перанос справы перанесены з-за таго, што на суд з'явіліся не ўсе сведкі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео