BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хто атрымаў Прэмію Кангрэса даследчыкаў Беларусі?

05.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Хто атрымаў Прэмію Кангрэса даследчыкаў Беларусі?
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
4 верасня на IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне абвясцілі пераможцаў Прэміі за лепшую навуковую публікацыю.

Прэмія Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў 2012-2013 гадах надавалася па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі.

Ацэнку намінаваных на прэмію працаў праводзілі больш за 30 экспертаў у розных навуковых галінах. У адрозненне ад мінулага года, сёлета прэмія надавалась асобна за найлепшую манаграфію і артыкул.

Урачыстую цырымонію вялі філосаф і літаратар Ігар Бабкоў і тэолаг Наталля Васілевіч. Узнагароды надавалі доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў, філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч і сацыёлаг Таццяна Вадалажская.  

У намінацыі "Гісторыя. Манаграфіі" прэмію атрымаў Алесь Белы за манаграфію "Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ-ХVIII ст."

Андрэй Ціхаміраў з артыкулам "Жаночыя вобразы ў "заходнерускай" нарацыі" стаў лепшым у намінацыі "Гісторыя. Артыкулы".

У намінацыі "Гуманітарныя навукі. Манаграфіі" лепшым стаў Уладзімір Лобач з працай "Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве". 

Праца "Капитализм и тревога" прынясла Андрэю Горных перамогу ў намінацыі "Гуманітарныя навукі. Артыкулы".

Прэмію ў намінацыі "Сацыяльныя навукі" атрымаў Ігар Расолька за працу "Факторы воспроизводства белорусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы".

Пасля атрымання пераможцамі ўзнагарод, удзельнікаў Кангрэса чакаў канцэрт гітарыста і выканаўцы Яўгена Барышнікава.

Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" шчыра віншуе навукоўцаў з перамогай!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео