BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Мова Cup" – першае выключна беларускае свята спорту

29.09.2014 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
"Мова Cup" – першае выключна беларускае свята спорту
Акции / Фото
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
У мінулую нядзелю ў Мінску прайшоў спартыўны фэст "Мова Cup". Гэта быў першы выпадак, калі беларускі спорт каментаваў і прапагандаваў сябе выключна на беларускай мове.

Сам фэст праходзіў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вул. Каліноўскага ў Мінску. У рамках фестывалю тут прайшлі спаборніцтвы па міні-футболу, стрытболу, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне, гіравым спорце, шахматах, настольным хакеі і іншых відах спорту.

Адзначым, што першапачатковая ініцыятыва "Мова Cup" зыходзіла не ад чыноўнікаў, а ад спартсменаў - удзельнікаў дабрачыннага праекта "Мары здзяйсняюцца" і журналістаў газеты "Прессбол". Менавіта яны і сталі "зоркамі" фестывалю.

Напрыклад, сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне, дзесяціборац Андрэй Краўчанка стаў пераможцам "Мова Cup" у спаборніцтве па кіданні мабільнікаў. Пасля цырымоніі ўзнагароджання ён падарыў свой ​​мабільнік хлопчыку з інваліднасцю.

Але, безумоўна, галоўнай дзеючай асобай "Мова Cup" была чэмпіёнка свету па плаванні, прызёрка Алімпійскіх гульняў у Лондане і, па сумяшчальніцтве, адзін з ініцыятараў фестывалю - Аляксандра Герасіменя. Яна ўдзельнічала ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах, давала майстар-клас для дзяцей у басейне, ўручала прызы на цырымоніі ўзнагароджання і фатаграфавалася з усімі жадаючымі. Пры гэтым Аляксандра Герасіменя, як і іншыя спартсмены і трэнеры, гутарыла з калегамi, а таксама з гледачамі на беларускай мове. У выніку на фэсце стваралася унікальная сяброўская атмасфера, у якой паняцце "беларускі спорт" напаўнялася больш асэнсаваным і значным зместам.

На погляд арганізатараў, першы фестываль "Мова Cup" атрымаўся, сабраўшы не толькі вялікую колькасць спартсменаў, але і спонсараў, і гледачоў. Плануецца, што праз паўгода яго можна будзе паўтарыць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео